Homiel

Part 03. Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Even (west) side

Вуліца Савецкая – адна з найстарэйшых вуліцаў Гомеля, яна была пазначаная на яго мапе 1783 года. Была забудавана ў канцы XVIII стагодьдзя. Пачыналася ад Саборнай (Базарнай) плошчы і заканчвалася ля праваслаўных могілак (цяпер Універсітэцкі скверык). З вуліцай Замкавай (сёньня гэта праспэкт Леніна) утварала 2-прамянёвую пляніровачную сістэму. Як галоўная вуліца места, яна была добра брукаванай, з шырокімі тратуарамі і дастатковым асьвятленьнем. Вуліца зьвязвала гомельскі палац (цяпер абласны краязнаўчы музэй і Палац піянэраў) і Рынкавы пляц з іншымі раёнамі горада.

Першай назвай цяперашняй вуліцы Савецкай у Гомелі была Прабойная вуліца. Такая назва тлумачыцца тым, што вуліца фармавалася на зарослай лесам мясцовасці, нiбыта прабіваючы дарогу з поўдня на поўнач.

У 1861 годзе вуліцу афіцыйна сталі называць Румянцаўскай, у гонар фэльдмаршала Пятра Аляксандравіча Румянцава-Задунайскага і трох ягоных сыноў, два зь якіх, Мікалай Пятровіч і Сяргей Пятровіч, былі гаспадарамі Гомеля, як і іх бацька, услаўлены палкаводзец.

Да другой паловы XIX стагодьдзя Прабойная вуліца была цалкам драўлянай і нярэдка гарэла, як і іншыя часткі Гомеля.

Пасьля 1861 года вуліцу, на той час ужо Румянцаўскую, сталі забудоўваць мураванымі будынкамі. Пры гэтым мяшчан, якія жылі на былой Прабойнай вуліцы, ссялялі на ўскраіны горада, паколькі іх «пляны» (участкі зямлі) аддаваліся пад новую забудову.

У 1872 годзе на Румянцаўскай вуліцы з’явілася асьвятленьне ў вячэрні час, якое забяспечвалася газавымі лямпамі і газава-напальнымі ліхтарамі.

У 1880–1890-х гадох пачынаецца забудова вуліцы шматпавярховымі цаглянымі дамамi, якія лічыліся «прыбытковымі», паколькі іх першыя паверхі здаваліся пад крамы,шапiкi, канторы, а другія і трэція (пры наяўнасьці) – у наём заможным жыхарам.

Цікавы факт: нумарацыя дамоў у той час яшчэ не атрымала распаўсюджваньня, і таму дамы адрозьніваліся па імёнах уладальнікаў. Напрыклад, у самым пачатку Румянцаўскай вуліцы знаходзіўся дом купца Лаўянава. Гэта ж адносіцца і да многіх іншых асабнякоў, размешчаных уздоўж цяперашняй Савецкай вуліцы.

6 траўня 1919 гады Румянцаўская вуліца стала звацца вуліцай Савецкай.

* * *

Вулiца Савецкая, 2

Мапы й пляны Гомеля пачатку ХХ стагодьдзя сведчаць, што ў той час вуліца Базарная (цяпер Працоўная) была мяжой Цэнтральнага гарадзкога пляца з поўначы. На скрыжаваньнi Базарнай і Румянцаўскай знаходзіўся двухпавярховы будынак вучылішча, арыентаваны фасадам на пляц. Яно было ўьзведзена ў стылі клясіцызму і мела шасьцікалёнавы порцік.

Узводзіць яго пачаў граф Мікалай Пятровіч Румянцаў у 1817–1818 гадах для размяшчэньня ў ім дваранскага ліцэя. Урадам гэтая задума не была адобрана, нягледзячы на ​​тое, што Мікалай Пятровіч да таго часу ўжо пачаў спансіраваць і ўзводзіць будынак. Тады было вырашана размясціць у ім Духоўнае вучылішча (у кнізе В.Ф. Марозава «Гомель клясічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» адзначана, што першапачаткова гэты будынак прызначаўся для прыбытковага вучылішча). Дабудаваць двухпавярховы будынак гаспадар Гомеля ня змог, бо памёр у 1826 годзе. Будаўніцтва працягвалася і пасьля сьмерці Мікалая Пятровіча, але ў выніку продажу гомельскага маёнтка князю І.Ф. Паскевічу ў 1834 годзе недабудаваны будынак вучылішча было перададзенае ваеннаму ведамству, зя якога было выключана толькі ў 1839 годзе. Нарэшце, у 1839 годзе ў новым каменным доме (стыль Начальник управления торговли и услуг клясіцызм) размясьцілася Духоўнае вучылішча. Галоўны ўваход і калёны былі на Базарнай вуліцы, а правая сьцяна глядзела на Румянцаўскую. Першы паверх адводзіўся кватэрам настаўнікаў, сталовай, пакою для вучняў, а другі прызначаўся для клясаў і бібліятэкі.

Як сведчыць фотаздымак 1945 года, каробка будынка захавалася пасьля вайны, аднак аднаўляць яе ня сталі і зьнеслі. На вызваленым месцы быў закладзены вялікі дом, які заняў частку вуліцы Працоўнай і пачатак Савецкай. Яго будаўніцтва скончылася ў 1954 годзе. Пасьля гэтага з боку Працоўнай да дома была зробленая прыбудова аналягічнай паверхавасьці і фасаднай дэкарыроўкі, якая атрымала асобны адрас: Працоўная, 3. Вялікія памеры пабудоў на галоўных вуліцах горада і багатае аздабленьне іх архітэктурным дэкорам былі характэрнымі для таго часу. Першы паверх дома быў прыстасаваны для размяшчэньня розных гандлёвых кропак, а з другога па чацвёрты – выкарыстоўваліся, як жылыя. Такое становішча захавалася і да гэтага часу.

У 1950–1980-я гады тут размяшчалася крама «Дзіцячы сьвет».

Вулiца Савецкая, 4

Дом купца Лаўянава. Выгляд будынка ў параўнаньні з пачаткам XX стагодьдзя значна зьмяніўся, але аснова будынка захавалася. На першым паверсе дома купца Лаўянава знаходзілася фотаатэлье, гаспадаром якога быў нехта Э. Лэвітэ.

Вулiца Савецкая, 6

Крыху ў баку ад дома па Савецкай, 8 знаходзіцца будынак, пабудаваны ў 1911 годзе па замове гомельскіх домаўладальнікаў братоў Шановічаў архітэктарам Станіславам Шабунеўскім. Будынак насіў імя «Савой». знаходзіўся ён на рагу вуліц Румянцаўскай і Мясьніцкай (Камунараў). Гэта быў шматфункцыянальны комплекс: тут меўся гатэль, тэатр мастацтваў, рэстарацыя, більярд, канцэртная зала, бібліятэка. Назва Савой з’яўляецца інтэрнацыянальным абазначэньнем унутрыгарадзкіх культурна-бытавых устаноў і ўтворана ад тапоніму Савоя, які адносіцца да гістарычнай вобласьці на паўднёвым усходзе Францыі. У вобласьці Савоя знаходзяцца шматлікія горныя курорты. І гасьцініцы з назвай «Савой» уяўлялі сабой стылізацыю пад шматфункцыянальныя гасьцінічныя і санаторна-курортныя апартамэнты ў сапраўднай Савоі. Як культурна-бытавая ўстанова і ўстанова гомельскі «Савой» праіснаваў зусім нядоўга: з 1920-га па 1923 год тут на першым паверсе ўжо быў Палац працы, у 1923-м – гомельская кантора «Дабрафлота», пазьней – Гомельскі выканаўчы камітэт. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак, які насельніцтва горада па-ранейшаму называла «Савой», быў разбураны. Пасьля вызваленьня яго зьнеслі, праўда, невялікую частку будынка выкарыстоўвалі пры пабудове побач кінатэатра імя М.І. Калініна. У 1959 годзе на месцы комплексу «Савой» (да гэтага тут паспелі разбіць сквэр) узьвялі гандлёвы цэнтар, вядомы да гэтага часу пад назвай «Стары ўнівермаг».

Вулiца Савецкая, 8. Колiшнi даходны дом Лаўянава i Маянца

Заможны гомельскі габрэй Маянц (казённы рабін Гомеля) меў дом на скрыжаваньнi Румянцаўскай і Мясьніцкай вуліцаў (апошняя цяпер вядомая як вуліца Камунараў). Па захаваных апісаньнях, карнізы і фасады дома Маянца паўтаралі ў камені мудрагелістую разьбу старажытнага драўлянага дойлідзтва. Сёньня аснова дома Маянца ўяўляе сабой будынак, дзе знаходзіцца філія РУП «Белпошта». Пасьля Вялікай Айчыннай вайны тут доўгі час месьцiўся цэнтральны гарадзкі паштамт.

Вулiца Савецкая, 8…12

Вулiца Савецкая, 10

Вулiца Савецкая, 10…12

Вулiца Савецкая, 12

Вулiца Савецкая, 12… 06

Вулiца Савецкая, 18

Вулiца Савецкая, 18… 30

Вулiца Савецкая, 20. Былы даходны дом купца Захар’ева

Вулiца Савецкая, 26. Цэнтральная гарадзкая бiблiятэка iмя Герцэна

Вулiца Савецкая, 26. Будынак былога Арлоўскага банка

У 1903 годзе на Румянцаўскай вуліцы пабудавалі яшчэ адзін банк: Арлоўскі камерцыйны. Аўтар праекта таксама архітэктар Станіслаў Шабунеўскі, якi пабудаваў «Савой». Першапачаткова будынак быў двухпавярховы, а пасьля вайны ён быў рэканструяваны, у выніку чаго з’явіўся яшчэ адзін дадатковы паверх.

Вулiца Савецкая, 32. Фiлярмонiя

Вулiца Савецкая, 34. Управа Следчага камітэта РБ па Гомельскай вобласьці

Вулiца Савецкая, 38

Сквэр уздоўж праспэкта Перамогi

Вулiца Савецкая, 118. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыi

Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1896 годзе ў стылi мадэрну. Новікаўскія могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама каталікоў. Таксама на могілках побач з царквой стаяла каталіцкая капліца.

За савецкім часам царкву зачынілі, а па 1937 годзе разабралі яе вежы. У Другую сусьветную вайну ў царкве праходзілі каталіцкія набажэнствы. Па вайне савецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак царквы як пункт кінапракату, потым ў ім разьмяшчаліся мастацкія майстэрні.

20 лютага 1990 году мескія ўлады Гомля перадалі будынак царквы каталікам, тут пачала дзейнічаць капліца. Увосень 1991 году праводзіўся рамонт будынка, а ў 1994 годзе пачалася яго рэканструкцыя (будынак царквы стаў трансэптам касьцёла). 9 сьнежня 2000 году касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі асьвяціў кардынал Казімер Сьвёнтак.

Каардынаты: 52.446901, 30.997936.

Вiдарыс касьцёла з акна гатэлю «Турыст», што знаходзiцца насупраць, праз вулiцу Савецкую.

 

⟵ Previous Part. Part 2
Lenin Square

Next Part. Part 4. ⟶
Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Odd side