Homiel

Part 04. Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Odd side

Вулiца Савецкая, 1. Будынак былой гарадзкой Думы

Будынак па Савецкай, 1 быў пабудаваны ў 1880-я гады ў стылі эклектыкі па праекце гомельскага архітэктара Яўгена Кірылавіча Торліна на месцы драўлянай гарадзкой ратушы. Тады ў ім размясьціліся гарадзкая Дума і ўправа («Гарадзкі дом»). На другім паверсе размясьцілася гарадзкая адміністрацыя, а першы паверх быў здадзены ў арэнду пад 16 гандлёвых крамаў. Тут жа знаходзілася публічная гогалеўская чытальня. Пасля рэвалюцыі 1917-га года будынак быў нацыяналізаваны і ў ім размясьціліся некалькі дробных друкарняў. 21 снежня 1921 года паліграфічныя ўстановы былі аб’яднаны ў першую дзяржаўную тыпалітаграфію “Палескі друк”. З 1932 года прадпрыемства стала называцца Чырвонасьцяжнай дзяржаўнай тыпалітаграфіяй і кардонажнай фабрыкай «Палеспячаць».

У 1935 годзе над двухпавярховым аб’ёмам дабудавалі трэці паверх фабрыкі. Будынак быў часткова разбураны падчас акупацыі Гомелю нямецка-фашысцкімі войскамі. Адноўлены ў 1944 годзе, а ў 1946 годзе – рэканструяваны.

Назва фабрыкі захоўвалася да распаду СССР, пасьля чаго яна была рэарганізаваная ў рэспубліканскае паліграфічнае ўнітарнае прадпрыемства«Палеспячаць».

У доме №3 па Савецкай, дзе сёньня размяшчаецца кнігарня, вядомая да нядаўняга часу як «Букініст», таксама пабудаваная да 1917 года. Яна была моцна разбураная ў гады Вялікай Айчыннай вайны і рэканструяваны з надбудовай верхняга паверха.

Вулiца Савецкая, 9. Будынак былога Расейка-Азiяцкага банка

На цяперашняй вуліцы Савецкай захаваўся будынак былога Руска-Азіяцкага банка, пабудаваны ў 1910–1912 годзе ў стылі нэаклясіцызму па праекце архітэктара Оскара Мунца. За савецкім часам у гэтым будынку знаходзілася рэгіянальнае ўпраўленьне Дзяржбанка СССР, а цяпер тут размяшчаецца Галоўнае ўпраўленьне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласьці.

У верхняй частцы будынка знаходзіцца кутны барабан, упрыгожаны барэльефамі з выявай бога Мэркурыя і алегарычнай жаночай постаці.

Вулiца Савецкая, 15

Вулiца Савецкая, 17. Будынак былога Вiленскага камерцыйнага банка

На скрыжаваньні былых вуліц Румянцаўскай і Траецкай знаходзіцца будынак былога Віленскага камерцыйнага банка, пабудаваны архітэктарам Станіславам Шабунеўскім. Пасьля Другое сусветнае вайны будынак быў перабудаваны і спрошчаны: быў прыбраны купал, які акцэнтаваў кут, таксама быў перанесены ўваход у будынак.

Вулiца Савецкая, 19

Вулiца Савецкая, 21

Вулiца Савецкая, 25

Тыповы сьметнiк уздоўж Савецкай.

Пляц Парыскай Камуны (ля сквэра Грамыкi). Тэатар лялек

Тэатр лялек у Гомелі быў створаны ў 1968 годзе з групы лялечнікаў, якая з 1963 да 1968 года існавала пры Гомельскім абласным драматычным тэатры. У 1968 годзе тэатр атрымаў статус Гомельскага абласнога тэатра лялек.

У верасьні 2002 года тэатру быў перададзены будынак палаца культуры па вуліцы Пушкіна, 14. З лютага па верасень 2007 года была праведзеная поўная рэканструкцыя тэатра.

Перад уваходам у тэатар размешчаныя скульптуры персанажаў кнігі пра «Бураціна».

Сквэр iмя Грамыкi

У 1982 годзе ў Піянерскім сквэры па праекце скульптара І. Рукавішнікава і архітэктара М. Пасохіна быў устаноўлены бюст А. А. Грамыкі. Пазьней і сам сквэр атрымаў імя вядомага гамяльчаніна. З канца 1940-х гадоў у інтарэсах СССР Андрэй Грамыка больш за 20 разоў выкарыстоўваў права вета ў Савеце Бяспекі ААН, з прычыны чаго атрымаў спачатку ў дыпламатычным асяродьдзі, а затым і ў прэсе мянушку «Містэр Не».

Перыядычна ў сквэры ўсталёўваюць розныя інсталяцыі і выставы пад адкрытым небам. З пачатку 2020-х гадоў у сквэры знаходзяцца кардонна-плястыкавыя мініяцюры знакамітых архітэктурных славутасьцяў сьвету. Стан гэтых мініяцюраў з кожным годам становіцца ўсё горшым і выклікае шмат пытаньняў, але пакуль яны там працягваюць прысутнічаць.

Вулiца Савецкая, 27. Цырк

Першы драўляны цырк з’явіўся ў горадзе яшчэ ў 1890-я гады. Ён быў пабудаваны на Конным пляцы (на месцы цяперашняга Цэнтральнага рынку) прадпрымальнікам Слабадовым. Будынак не вызначаўся камфортам, але да 1917 года ўстанова была ў гараджан вельмі папулярная. Заля цырку выкарыстоўвалася таксама для спэктакляў і канцэртаў. У 1917 годзе той першы цырк згарэў.

У 1926 годзе на вулiцы Камсамольскай (сёньняшнi прасп’кт Леніна, у раёне дома №12) быў адкрыты новы цырк на 2 тысячы чалавек, у ім выступалі цыркавыя трупы з РСФСР. Фасад драўлянага будынка з балконам-раўcам, зь якога зазывалі на iмпрэзу публіку, быў разным. Цырк не абаграваўся, гледачы сядзелі ў зале ў верхнім адзеньні, паколькі гардэробаў не было, у антракце выходзілі ў вузкі кругавы калідор, які гучна называўся «прамэнуар». У 1932 будынак цырка перададзены Беларускаму трэцяму дзяржаўнаму тэатру (БГТ-3), у 1939 у ім адкрыўся рускі абласны драматычны тэатар. У самым пачатку вайны ў 1941 годзе гэты будынак згарэў. У 1950-я гады ў Гомелі працаваў цырк-шапіто.

Будаўніцтва стацыянарнага цырка ў Гомелі разгарнулася ў 1966 годзе. Пад пляцоўку быў выбраны заняты шэрагавай забудовай гарадзкі ўчастак, які прымыкаў да вулiцы Савецкай паміж гарадскім сквэрам і пляцам Паўстаньня. Для яго будаўніцтва быў выкарыстаны праект цырка ў Краснадары са зьменамі, якія ўлічваюць горадабудаўнічую сітуацыю і магчымасьці мясцовай будаўнічай базы.

Першае прадстаўленьне адбылося 2 сьнежня 1972 году. За цыркавы сезон тут даюць 5-6 праграмаў. Сезон доўжыцца зь верасьня па травень.

Ля цырка ўсталяваны ўнікальны фантан, забясьпечаны ў начны час каляровай падсьветкай. Фантан адкрыты пасьля рэканструкцыі ў 2006 годзе. З траўня па верасень тут можна любавацца незвычайным прадстаўленнем «танцуючага фантана».

Клоун Аловак з сабачкам Кляксай. Вячаслав Далгоў

Каля ўваходу ў цырк усталяваны помнік знакамітаму клоуну Карандашу і яго неразлучнаму сабаку скотч-тэр’еру Кляксе. Помнік быў адчынены 1 чэрвеня 2006 года. Вышыня Алоўка адпавядае рэальнаму росту артыста – 1 мэтр 57 сантымэтраў.

Вулiца Савецкая, 39. Фабрыка 8 Марта

Фабрыка «8 Сакавіка» вядзе сваю гісторыю з 1926 года, калі на вуліцы Садовай адкрылася трыкатажная майстэрня, дзе працавалі 5 чалавек. Паступова склад майстэрні павялічваўся, і ў 1928 годзе яна пераехала на вуліцу Песіна. У 1930 годзе прадпрыемства, на якім працавала ўжо больш за сто чалавек, стала называцца Гомельскай дзяржаўнай панчошна-трыкатажнай фабрыкай імя 8 Сакавіка.

Падчас Другое сусьветнае вайны фабрыка разам з абсталяваньнем была эвакуявана ў горад Чкалаў (цяпер – Арэнбург). Асноўная прадукцыя ў гады вайны – салдацкая бялізна і цёплыя шкарпэткі. У 1944 годзе было прынятае рашэньне аб аднаўленьні прадпрыемства ў Гомелі. І неўзабаве ўжо фабрыка размясьцілася на вуліцы Савецкай. З’явілася і знакамітая вежа – адзін з самых вядомых будаўнічых аб’ектаў горада.

Па задуме гомельскіх архітэктараў (канец 40-х – пачатак 50-х гадоў) пляц перад вуліцай Перамогі меркавалася замкнуць вежамі. Выкананая ў «пазьнесталінскім» стылі 30-метровая, увянчаная зоркай, вежа фабрыкі «8 Сакавіка» і была адной зь іх, на якую плянавалі ўсталяваць гадзіньнік. На жаль, да канца гэты праект давесьці не ўдалося. Але вежу ўзвесці пасьпелі.

 

⟵ Previous Part. Part 3
Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Even side

Next Part. Part 5. ⟶
Bileckaha street and Puškina street