Homiel

Part 05. Bileckaha street and Puškina street

Вулiца Бiлецкага

Вуліца Білецкага працягласьцю 380 мэтраў названа 28 красавіка 1919 года ў гонар Мікалая Станіслававіча Білецкага (сапраўднае імя Язэрскі Павел Семяновіч), беларускага савецкага журналіста, удзельніка барацьбы за зацьвярджэньне Савецкай улады ў Гомелі. Ранейшыя назвы: Мільённая, Баярская.

Гэтая вуліца бярэ выток ля скрыжаваньня з Савецкай і, крыху праламляючыся, працягваецца ў паўночна-ўсходнім кірунку да Паляўнічай хаткі – летняй рэзідэнцыі Мікалая Пятровіча Румянцава.

Першыя мураваныя дамы на вуліцы сталі з’яўляцца ў пачатку XIX стагодьдзя. Першая яе вядомая назва – Баярская, з прычыны блізкасьці Баярскага спуску. Але з часам стала значыцца як Мільённая, і тут тлумачэньне куды цікавейшае. Гараджане лічылі, што недзе на гэтай вуліцы граф Румянцаў захоўваў свае незлічоныя скарбы. Пераканаць гамяльчан у адваротным было складана, і вуліца ператварылася ў Мільённую. З прыходам бальшавікоў 28 красавіка 1919 года яна атрымала новую назву ў гонар рэдактара мясцовай рэвалюцыйнай газэты, які загінуў падчас Стракапытаўскага мецяжу ў Гомелі месяцам раней.

Вулiца Бiлецкага, 6. Гомельскі Дзяржаўны Палітэхнічны Каледж (колiшняя жаночая гiмназiя).

Будынак сёньняшняга Політэхнічнага каледжа мае некалькі інкарнацый. Першапачаткова ў XIX стагодьдзі гэта была жаночая гімназія, пасьля Другое сусьветнае вайны ў 1946 годзе рэканструяваны будынак перадалі лесатэхнічнага тэхнікуму.

Вулiца Бiлецкага, 18

* * *

Улица Пушкина

Вуліца імя Пушкіна працягласьцю 675 мэтраў размешчаная ў цэнтральнай частцы горада (Цэнтральны раён). Пачынаецца ад скрыжаваньня вуліцаў Савецкай і Камсамольскай і заканчваецца скрыжаваньнем з вуліцай Ланге. Яна была трэцім «промнем» (Білецкага, Ланге), які адыходзіць ад жылога дома Мікалая Пятровіча Румянцава ў бок галоўнай гарадзкой магістралі – вуліцы Прабойнай (сёньня Савецкая).

Пры заснаваньні і засяленьні яна атрымала назву Ліпавая – якія расьлі пышныя ліпы ўздоўж вуліцы.

Да рэвалюцыі 1917 года Ліпавая вуліца была забудаваная аднапавярховымі дамамі багатых гараджанаў. Сярод прыватнай забудовы вылучаліся два грамадзкія каменныя будынкі: чыгуначная бальніца (на стыку цяперашніх вуліц Савецкай і Ірынінскай) і валасное праўленьне. Каменнымі былі таксама крама і адзін з прыватных дамоў.

У час Вялікай Айчыннай вайны вуліца Пушкіна была амаль цалкам разбураная. Сучаснае яе архітэктурнае аблічча сфармавалася ў 1950–1960-я гады.

У першых гадах XX стагодьдзя ў пачатку вуліцы былі знесеныя два цагляныя дамы пабудовы канца XIX – пачатку XX стагодьдзяў. У адным некалі размяшчалася Гомельскае валасное ўпраўленьне, другі быў жылым домам. Сёньня на гэтым месцы стаіць «Пушкинъ плаза». Там, дзе знаходзяцца суд і пракуратура, існавала жытло для чатырох обэр-афіцэраў. У раёне сквэра быў вялікi пляц з сажалкай у цэнтры, зь якой пажарныя набіралі ваду. У 70-х гадах XIX стагодьдзя на месцы гэтага пляцу заснавалі гарадзкі сад. Неўзабаве сажалка была ліквідаваная.

На вуліцы Пушкіна знаходзіцца гарадзкі асабняк у стылі ампір 1-й паловы XIX стагодьдзя, вядомы як «Паляўнічая хатка», які стаў у лютым 2009 года музэем гісторыі горада Гомеля. Арыгінальны будынак быў пабудаваны ў 1820-м годзе ў стылі клясіцызму (дом Крушэўскіх–Лісоўскіх), але на працягу сваёй гісторыі разбураўся, і ў 1996-ым годзе яго цалкам зьнеслі. На яго месцы па захаваных праектах была ўзведзеная дакладная копія ранейшага асабняка, але гэта фактычна муляж, створаны пры дапамозе зусім іншых тэхналёгій.

Яшчэ адзін помнікі архітэктуры размешчаны на рагу вуліц Пушкіна і Арцёма – адiн з твораў выбітнага гомельскага архітэктара канца XIX – пачатку XX стагодьдзяў Станіслава Данілавіча Шабунеўскага. Гэта 3-павярховы жылы дом (№26) з рысамі канструктывізму (пабудаваны ў 1927, у гады вайны разбураны, адноўлены ў 1949; у 1938–40 тут жыў І. Д. Чарняхоўскі, на фасадзе дома ўстаноўлена мэмарыяльная дошка). Першапачаткова будынак служыў домам для працоўных і службоўцаў Заходняй чыгункі (год пабудовы – 1927). У пачатку XX стагодьдзя непадалёк быў адчынены Мэзей ваеннай славы.

⟵ Previous Part. Part 4
Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Odd side

Next Part. Part 6. ⟶
Kirava street and Iryninskaja streets