Homiel

Part 09. Śviata-Mikolski monastery

У 1904 годзе архітэктарам С. Д. Шабунеўскім была пабудаваная царква сьвяціцеля Мікалая. Храм быў пабудаваны на сродкі, сабраныя апякунскай радай, утворанай службоўцамі Палескай чыгункі. Сярод ахвярадаўцаў былі вельмі вядомыя людзі. Зямля, на якой будавалася царква, была ахвяраваная вядомай дабрачыньніцай Гомеля княгіняй Ірынай Іванаўнай Паскевіч-Эрыванскай. Нямалымі сродкамі, благаслаўленьнем і малітвамі падтрымліваў будаўнікоў і папячыцеляў Ян Кранштадскі, кананізаваны пасля сьмерці і які стаў адным з самых шанаваных праваслаўных сьвятых. 22 кастрычніка 1904 года ў сьвята абраза Казанскай Божай Маці новы храм быў асьвечаны.

У 1929 годзе ў Гомель прыйшла савецкая ўлада, а разам зь ёю рэпрэсіі супраць усіх рэлігіяў і вераваньняў. Не абыйшла бокам гэтая бяда і Мікольскую царкву. Яе зачынілі і арганізавалі ў памяшканьні былой царквы кузьню.

У гады Другое сусьветнае вайны нямецка-фашысцкія акупанты адкрылі ўсе храмы горада. У тым ліку была адкрытая і Мікольская царква. З таго часу царкву ні разу не зачынялі, а ў 1994 годзе было вырашана адкрыць пры ёй мужчынскі манастыр. Спачатку брацкія кельлі былі драўляныя. Пры манастыры арганізавалі брацкі хор.

Вялікія зьмены закранулі манастыр пасля 2000 года, калі было вырашана спачатку пабудаваць каменны брацкі будынак, потым надбрамную царкву Дыянісія Раданескага.

На сёньняшні момант Мікольскі манастыр – адзіны дзеючы манастыр Гомеля. Пры ім арганізаваная нядзельная школа і царкоўная бібліятэка.

Надвратная царква прападобнага Дыанiсiя Раданескага

Надбрамны храм прападобнага Дыянісія Раданескага з аднапавярховым корпусам манастырскіх службаў і малой званіцай быў пабудаваны ў 2002–2004 гадох архітэктарам Уладзімірам Вікенцьевічам Сьвідуновічам.

Царква сьвятога Мiкалая

Цагляны адміністрацыйны двухпавярховы корпус: нядзельная школа, бібліятэка, манастырскія службы былі пабудаваныя ў перыяд з 2005 па 2014 гады па праектах архітэктара Уладзімірам Вікенцьевічам Сьвідуновічам.

 

⟵ Next Part. Next 8
Praletarskaja street