Rahačoŭ district

Dvarec

Вёска Дварэц знаходзіцца за 22 кiлямэтры на захад ад Рагачова, за 143 км ад Гомеля, каля правага берага ракі Добасна.

Па пісьмовых крыніцах Дварэц вядомы з XVIII стагодьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дварэц знаходзіўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1816 годзе – у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Уладальніку Палаца ў 1826 годзе належалі таксама 104 дзесяцінаў зямлі. Крыху пазьней Палац быў цэнтрам аднайменнага маёнтка, яго гаспадар дваранін Быкоўскі валодаў у 1858 годзе 1319 дзесяцінамі зямлі.

З 1880 года дзейнічалі хлебазапасны магазін, паштовая станцыя, у Ціхініцкай воласьці Рагачоўскага павета Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 года ў Дварцэ дзейнічалі 3 фальваркі, школа граматы, вінная крама, млын, тэлеграф. У 1907 годзе працавала народнае вучылішча (52 вучні).

Сьвята-Духаўская царква

У 2-й палове XIX стагодьдзя ў цэнтры вёскі была пабудаваная драўляная Сьвята-Духаўская царква. Па некаторых зьвестках, гэты храм у 20-х гадах XX стагодьдзя быў перавезены зь вёскі Цялуша.

Каардынаты: 53.101664, 29.730572.