Vietka district

Vietka

Ветка – места на рацэ Сажы, Адміністрацыйны цэнтар раёну, знаходзіцца за 22 кiлямэтры на паўночны захад ад места Гомля. Ветка – даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), колішні цэнтар расейскіх старавераў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Тапонім Ветка ўтварыўся, відаць, ад імя невялікай выспы на рацэ Сажы. Назву зьвязваюць з асновай «вець», якую можна супаставіць зь беларускім словам паветка.

Першы пісьмовы ўпамін пра Ветку датуецца 1685 годам, калі тут, на землях Халецкіх, зьявілася слабада. Яе жыхарамі былі стараверы з Маскоўскай дзяржавы, якія ратаваліся ад інквізыцыі, учыненай Маскоўскім патрыярхатам. Перасяленцы атрымалі грамату караля і вялікага князя, якая гарантавала ім рэлігійную незалежнасьць і падатковыя палёгкі.

У 1695 годзе ў Ветцы асьвяцілі першую на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стараверскую царкву Покрыва Багародзіцы, пачалі будавацца стараверскія манастыры. У канцы XVII–XVIII стагодзьдзях сфармаваліся мясцовыя асаблівасьці іканапісу і афармленьня рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа разьбярства. У гэты час Ветка стала буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. У 1733 годзе тут разьмясьцілася рэзыдэнцыя япіскапа Эпіфанія, што спрыяла яе аўтарытэту сярод расейскіх старавераў.

У 1735 годзе карныя расейскія войскі перайшлі граніцу Вялікага Княства Літоўскага і зруйнавалі Ветку разам з навакольнымі слабодамі, каля 14 тысячаў чалавек прымусова вывезьлі ў Сыбір. У 1758 годзе аднавілі сваю дзейнасьць Пакроўская царква і стараверскі манастыр. У 1764 годзе расейскія карныя войскі зноў зьнішчылі Ветку і 15 навакольных слабодаў (вывезьлі ў Сыбір да 20 тыс. старавераў), у выніку гэтага «другога выгнаньня» паселішча назаўсёды страціла сваё значэньне як цэнтар расколу, аднак захавала ў стараверстве гістарычны і культурны аўтарытэт. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя Ветка ператварылася ў гандлёва-прамысловае мястэчка.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Ветка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1784 году ў Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні (з 1852 году ў Гомельскім павеце). У 1834—1840 гадох тут збудавалі Спаскую царкву. Асноўная частка зямель знаходзілася ў валоданьні адстаўнога генэрал-маёра В. Шлейфэра, пазьней – Станевічаў. Да 1840 году ў Ветцы працавала суконная фабрыка купца Алазарава. Штогод праводзіліся 2 кірмашы (Сырны і Спасаўскі). У Ветцы праводзіўся продаж Крымскай солі, якая дастаўлялася Дняпром і Сажом і давала вялікія прыбыткі. 3 1853 году працавалі 2 майстэрні апрацоўкі скуры. Узоры апрацаванай тут скуры экспанаваліся ў Магілёўскім губэрнскім музэі.

У 1868 годзе ў Ветцы адкрылася жаночая народная вучэльня, у 1874 годзе – мужчынская народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ветку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ветка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Ветку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 15 ліпеня 1935 году паселішча атрымала статус места.

У Другую сусьветную вайну з 18 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Ветка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Асабняк купца Грошыкава

У канцы XIX стагодьдзя браты Цімафей, Кіпрыян, Іван і Даніла Грошыкавы былі паважанымі купцамі і суднаўладальнікамі. Свае суда яны будавалі не толькі ў Гомелі і Ветцы, але і за мяжой, у прыватнасьці, ва Усходняй Прусіі. Грошыкавым належала некалькі судоў: буксір «Дзелавы», таварапасажырскія параходы «Непераможны», «Лівер», «Рашучы», паміж Веткай і Гомелем хадзіў іх пасажырскі параход «Прагрэс».

Самы старэйшы з братоў, Цімафей Грошыкаў, у 1897 годзе пабудаваў сабе ў самым цэнтры Веткі, на Краснай плошчы, двухпавярховы асабняк, які адпавядае важнасьці яго персоны і шляхетнасьці роду.

Будынак узведзены на высокім цокалі, у духу гістарызму з матывамі гатычнага стылю. Асноўнымі элементамі афармленьня яго фасада з’яўляюцца спічастыя вокны. Унутраная прастора дома невялікая, складаецца з чатырох залаў, аб’яднаных адной пярэднім пакоем. Самая вялікая зала, гасьцёўня (24 квадратных мэтраў) мае пяць вокнаў.

З 2005 года у доме купца-старавера Грошыкава размяшчаецца Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава.

Каардынаты: 52.558107, 31.171785. Адрас: Чырвоная плошча, 5

Цэнтральны парк. Помнiк Ленiну

Частку Чырвонай плошчы у самым цэтры Веткi займае Цэнтральны парк.

Каардынаты: 52.559016, 31.171391.

Веткаўскі Дом Культуры

На ўсходнім баку Краснай плошчы знаходзіцца мясцовы дом культуры.

Каардынаты: 52.559573, 31.174103. Адрас: Грамыкi, 33.

Спаса-Праабражэнская царква

Будаўніцтва царквы вялося ў 1998–2003 гады

Каардынаты: 52.560046, 31.176061.

Недалёка ад царквы ўсталяваны памятны знак у памяць аб адселеных пасьля Чарнобыльскай катастрофы вёсках.

Дом Шклярава

Фёдар Шкляраў – краязнавец, калекцыянер, заслужаны работнік культуры Беларусі, заснавальнік і першы дырэктар Веткаўскага музэя народнай творчасьці.

Каардынаты: 52.549885, 31.175739. Адрас: Вулiца Кавалёва, 12.