Ašmiany district

Ašmiany

Ашмя́ны – старадаўні горад на рацэ Ашмянка, цэнтар гістарычнага рэгіёну, старадаўні замак Вялікага княства Літоўскага.

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніма Ашмяны. На думку адных даследчыкаў, назва горада ўтвораная ад літоўскага слова Ašmenys, што азначае «востры», ці ад літоўскага «akmenas» – камень, згодна з іншымi крыніцамi, імя горада мае фінска-вугорскft паходжанmне і перакладаецца на беларускую мову як «мядзведзь». Ёсmць і іншае тлумачэнmне: крыжакі ў летапісах захавалі слова «asschemynne» – горад з драўлянымі пабудовамі. У хроніках тэўтонскіх рыцараў горад згадваецца як Aschemynne, на карце Вялікага княства Літоўскага працы Тамас Макоўскага 1613 года гады ён значыцца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных выданьнях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на.

Ашмяны. Рынак. Ašmiany (B. Tamaševič, 1894)

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1341 год. Першы пісьмовы ўпамiн аб Ашмянах як замку ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм знаходзiцца ў выданьні «Кройнiка літоўская і жмойцкая». Але лічыцца, што гарадзішча на гэтым месцы існавала ўжо ў XI стагодьдзі. У гэты час Ашмяны знаходзіліся ў валоданьні вялікага князя Гедыміна і пераходзілі ў спадчыну яго сынам.
• 1384–1385 гады. Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі ордэн, што павінна было стаць пачаткам зьнішчэння Ягелонскага княства, але спроба скончылася няўдачай. У канцы XIV стагодьдзя паселішча, верагодна, атрымала статус горада ад вялікага князя Вітаўта.
• 1402 год. Крыжакі зноў атакавалі Ашмяны, але сустрэлі моцны супраціў і былі вымушаныя адступіць у бок Меднікаў.
• 1413 год. Горад увайшоў у склад Віленскага ваяводзтва і да сярэдзіны XV стагодьдзя быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў.
• 1432 год, 8 сьнежня. Пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгiмонта і Свідрыгайлы, у якім апошні пацярпеў поўную паразу. У 1497 годзе ўпершыню згадваецца мясцовы францысканскі кляштар, які, падобна на тое, што існаваў ужо раней, хоць даведнікі часам памылкова датуюць з’яўленьне францысканскіх манахаў у Ашмянах 1505 годам.
• 1519 год. Маскоўскія захопнікі спалілі і цалкам разбурылі Ашмяны. Падчас Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» заснаваў тут кальвiнскi збор, які стаў адным з самых вядомых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім княстве Літоўскім.
• XVII стагодьдзе. Ашмяны неаднаразова (у 1655, 1661 і 1677 гадах) вызваляліся ад падаткаў у сувязі з разбурэньнямі, нанесенымі маскоўскімі захопнікамі. У 1667 годзе земскі пісар А. Пачабут-Адляницкi фінансаваў будаўніцтва ў Ашмянах дамініканскага кляштара.
• 1683 год. Кароль і вялікі князь Ян Сабескі дараваў месту прывілей Магдэбурскага права.
• 1792 год. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў усе папярэднія прывілеі і факт, што Ашмяны з’яўляецца вольным местам і падпарадкоўваецца толькі каралю і мясцоваму муніцыпалітэту. У той жа час горад атрымаў першы герб у яго гісторыі. Герб складаўся з трох палёў, на якіх намаляваны: шчыт, рука, якая трымала шалі і чырвонае цялё (асабісты герб манарха).
• 1794 год. У час паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў Ашмянах размяшчаўся штаб паўстанцкага войска Я. Ясінскага, быў апублікаваны зварот да рускіх войскаў. 1 траўня і 8 ліпеня паўстанцы вялі баі з расейскімі карнікамі.
• 1830–1831 гады. Падчас вызвольнага паўстаньня жыхары Ашмянаў вызвалілі горад ад расейскай акупацыі, але ў красавіку 1831 года царскія каты спалілі паселішча і забілі большую частку яго жыхароў. У 1845 году Ашмяны атрымалі новы герб Расеі: «мядзведзь на зялёным полі, зверху Пагоня».
• 1831. Ашмянская разьня. У 1795 годзе ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай Ашмяны былі анексаваныя Расейскай імперыяй. Падчас лістападаўскага паўстаньня ў 1830 годзе мястэчка вызвалілі паўстанцы на чале з мясцовым сьвятаром Ясінскім і палкоўнікам Карлам Пршазьнецкім. Але ў красавіку 1831 годзе паўстанцы вымушаныя былі сысьці ў Налібоцкую пушчу, а расейскія войскі занялі мястэчка. І пад кіраўніцтвам палкоўніка Вяршыліна спалілі Ашмяны і забілі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касьцёле. Паводле зьвестак за 1825 год, у Ашмянах жылі 1022 жыхары. Атрымліваецца, што расейцы забілі палову жыхароў мястэчка. На месцы касьцёлу, дзе хаваліся людзі, праз некалькі дзясяткаў год пасьлям адзначаных падзей, расейскія царскія ўлады пабудавалі царкву.
• 1863–1864 гады. Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў ваколіцах Ашмянаў дзейнічалі паўстанцкія атрады З. Мінейкi, Г. Чаховіча, К. Ясевіча.

Касьцёл сьвятога Мiхала Арханёла

Ашмянскі каталіцкая парафія утварыўся ў XIV стагодьдзі. Першы касьцёл быў драўляным. У XVII стагодьдзі на месцы старога быў пабудаваны новы цагляны касьцёл у стылі рэнесанс. Пры ім існавалі плябанія і шпіталь.

Згодна з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай 1795 года касьцёл працягваў функцыянаваць. У 1832 году яму з Гудагая была перададзена цудоўны абраз Божай Маці, якi захаваўся да 1907 года. Пасля пажару 1837 года касmцёл адбудавалі нанова.

У 1899–1906 гадах касьцёл быў перабудаваны ў стылі рэнесансу і неабарока з элемэнтамі віленскага барока па праекце архітэктара Вацлава Міхневіча.

13 ліпеня 1938 года ў гады міжваеннай Польскай рэспублікі сьвятыня была зноў асвечаная.

У 1948 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл і размясьцілі ў будынку фабрыку. У 1989 году сьвятыню вярнулі каталікам. Урачыстае асвячэньне званоў адбылося 28 студзеня 1990 года пры ўдзеле епіскапа Тадэвуша Кандрусевіча.

Каардынаты: 54.423395, 25.935549.

Iнтэр’еры касьцёла

Некалькі відаў з хораў

У касьцёле ў выходныя дні нярэдка праходзяць розныя імпрэзы. Што зараз загучыць? Бах? Мэндэльсон? Нешта іншае?

Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова

Праваслаўны храм Уваскрэшаньня Хрыстова – гістарычны помнік другой паловы XIX стагодьдзя. Царква пабудаваная на месцы разбуранага уладамі Расейскай Імпэрыі касьцёла і дамініканскага кляштара. Дазвол на будаўніцтва было выдадзенае 7 сакавіка 1873 года. Каштарыс і праэкт зацьверджаныя ў 1875 годзе (аўтар праэкта М. Чагін). Будаўніцтва вялося ў верасьні 1873 – жніўні 1883 года.

Каардынаты: 54.424484, 25.935841.

Сынагога

Дакладны час пабудовы ашмянскай сынагогі невядомы. Паводле адных зьвестак, сынагога была пабудавана ў 1912 годзе, па іншых – у канцы XIX стагодьдзя.

Падчас Другое сусьветнай вайны ў былой сынагоге знаходзілася гета, у якім знаходзілася больш за 4000 зьняволеных. Пры БССР у будынку размяшчаўся склад спажывецкай кааперацыі. У 2012 годзе будынак быў перададзены на баланс краязнаўчаму музэю.

У 2018 годзе Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і славутасьцях гарадоў і Ашмянскі гістарычны музей сумесна рэалізавалі канцэпцыю «Распрацоўкі праэкта аднаўленьня былой Ашмянскай сынагогі», арыентаванай на патрэбы мясцовай абшчыны.

Каардынаты: 54.424999, 25.933505.

Цэнтар места. Вулiца Савецкая

Дом культуры

Прыгожы гістарычны дом.

Райвыканкам

Як ні старайся выкінуць зь песьні асобныя словы, але мясцовы выканкам стаіць у цэнтры горада і абыйсьці яго так, каб не заўважыць, даволі праблематычна. Даводзіцца ўстаўляць яго ў блёк аб цэнтры места.

А вось бычара ля выканкаму відавочна цешыць вока. Цікава, як ён выглядае зімой?

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі колiшняга кляштара францішканаў
(рэшткi)

Першае магчымае пісьмовае згадваньне аб касьцёле ў Ашмянах ставіцца да 1407 году, калі Войцэх Манiвiд запісаў сваіх падданых у сяле Мiрклiшкi. У 1497 годзе Юрый Яновіч заснаваў на гэтым месцы францысканскі кляштар. У 1505 годзе вялікі князь Аляксандр выдаў кляштару дадатковую фундацыю.

Драўляны касьцёл быў пабудаваны на рубяжы XV і XVI стагодьдзяў. У час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654–1667 гадоў драўляныя пабудовы кляштара ў 1659 годзе былі разбураныя, але неўзабаве былі адбудаваны нанова, а касьцёл рэканструяваны і атынкаваны.

Згодна з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай 1793 года касьцёл і кляштар працягвалі функцыянаваць. Будынак касьцёла быў пашкоджаны падчас вайны 1812 года. У 1822 годзе яго перабудавалі ў стылі клясіцызму.

Пасля задушэньня паўстаньня 1830–1831 гадоў у 1845 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар. Неўзабаве манастырскія пабудовы былі разбураныя, а касьцёл пераабсталяваны ў склад.

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам, якія аднавілі помнік.

Пасьля Другое сусветнае вайны савецкія ўлады канфіскавалі будынак. Сёньня касьцёл знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Каардынаты: 54.425986, 25.956126.

Сьвятая гара