Ašmiany district

Halšany

Вёска Гальшаны размешчаная на левым беразе ракі Гальшанкi ў 21 кілямэтры на поўдзень ад Ашмянаў.

Міфічным заснавальнікам Хальшанов быў Гольша, які, па легендзе Паламоновiчаў, заснаваў горад на рацэ Карабелке, стаў там кіраваць і называў сябе князем Гальшанскім. Гісторыкі XIX стагодьдзя лічылі, што гэта адбылося каля 1280 года. Гальшаны згадваюцца таксама ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», у «Наўгародскім летапісы» ў 1387 і 1406 гадах. У сярэдзіне XVI стагодьдзя паселішча належала князям Гальшанскім. Адсюль родам Соф’я Гальшанская, жонка вялікага князя Ягайлы – заснавальніка дынастыі Ягелонаў.

Першапачаткова гэта было прыватнаўласніцкае паселішча князёў Гальшанскіх (XIII–XVI стагодьдзi).

У канцы XIV – пачатку XV стагодьдзяў Гальшаны мелі статус места i былі цэнтрам удзельнага княства ў Вялікім княстве Літоўскім, яны гулялі прыкметную ролю ў яго палітычным і эканамічным жыцьцi. Тут быў цэнатр гандлю і рамёстваў, у тым ліку вытворчасьці кафлі з мясцовай гліны. У 1440 і 1492 гадах у Гальшанскім замку збіраліся сходы уплывовых фэадалаў Вялікага Княства Літоўскага.

З XV стагодадзя ў Гальшанах дзейнічаў касьцёл, з 1536 года згадваецца царква, у XVI стагодьдзі тут адкрыўся кальвінскі збор. У сярэдзіне XVI стагодьдзя места перайшло ў валоданьне сям’і Сапегаў, якія пабудавалі тут вялізны замак, а таксама новы касьцёл (ў 1618 годзе) і жылы корпус францiшканскага кляштара. Акрамя таго, яны заснавалі папяровую фабрыку, якая праіснавала да канца XVII стагодьдзя, яна вырабляла вялікую колькасьць высакаякаснай паперы.

Галоўнымі элемэнтамі забудовы места ў мінулым з’яўляліся гандлёвыя рады і манумэнтальны комплекс францiшканскага касьцёла і кляштара.

У XVIII стагодьдзі розныя часткі Гальшанаў знаходзіліся ў валоданьні Кунцэвічаў, Масевічаў, Пацаў і іншых. У 1746 годзе маёнтак адышоў да Жабаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гальшаны ўвайшлі ў склад Расейскай імперыі. Статус паселішча быў паніжаны да мястэчка, цэнтра Ашмянскага павета Віленскай губерніi.

Агульны вiдарыс места зь вежы замка Сапегаў

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля былога кляштара францiшканаў

Першы цагляны касьцёл у Гальшанах быў пабудаваны ў пачатку XVI стагодьдзя, пазьней яго перабудавалі ў кальвiнскi збор. Да 1596 году Павел Стэфан Сапега запрасіў у горад манахаў-францiшканаў. У 1618 годзе было завершанае будаўніцтва цаглянага кляштарнага корпуса і перабудова касьцёла.

У пачатку 1770-х гадоў касьцёл часткова разабралі, а на яго падмурку пабудавалі новую сьвятыню.

У адпаведнасьці з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай 1795 года касьцёл і кляштар працягвалі функцыянаваць. У 1810 годзе перад касьцёлам ўзьвялі званіцу.

Пасля задушэньня паўстаньня 1830–1831 гадоў 19 ліпеня 1832 года ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны, манастырскія пабудовы былі гвалтоўна адабраны ў Святога Прастола і перададзеныя расейскім вайскоўцам, якія размясьцілі тут ваенны гарнізон.

Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адзін з яго кіраўнікоў Зыгмунта Мінейкі планаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстання ў павеце.

У 1956 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл і размясьцілі ў ім склад. У манастырскіх пабудовах разьмяшчаліся дзіцячы дом, школа-інтэрнат, музэй.

У 1990-х гадах пабудовы вярнулі каталікам.

Каардынаты: 54.256916, 26.010034.

Званiца касьцёла

Колiшнi кляштарны корпус

Гiстарычная забудова места

Вулiца Ашмянская

Старые габрэйскiя дамы по дарозе да замка

Царква сьвятога вялiкапакутнiка Георгiя-пераможцы

У 1901 годзе у Гальшанах была пабудаваная праваслаўная царква у рэтраспектыўна-расейскiм стылi.

Каардынаты: 54.255721, 26.013372.

Брама царквы

Адмiнiстрацыя гмiны

Каардынаты: 54.255969, 26.014783.

Уваход у гміну ахоўваюць вялікія iльвы…

…і ня вельмі вялікія.

Каплiца прыдарожная

Прыдарожная капліца, унутры якой знаходзіцца драўляная скульптура. XIX стагодьдзе.

Каардынаты: 54.253605, 26.019728.

Замок Сапегаў

Драўляны замак князёў Гальшанскіх вядомы ў летапісах з XIII стагодьдзя. Ён уьзнік на высокай Чырвонай гары над ракой Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка. Гальшанскім князям гэты замак належыў да 1525 года. Пасьля шлюбу княгіні Алены Гальшанскай з Паўлам Іванавічам Сапегам ён перайшоў у валоданьне Сапегаў.

Праз 70 гадоў ашмянскі стараста Павел Стэфан Сапега перанёс сваю рэзідэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкi), дзе пачаў узводзіць цагляны палацава-замкавы комплекс. Ён стаў прыкладам значных зменаў у архітэктуры, якія адбыліся на працягу стагоддзя.

Сваёй пляніроўкай і кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак нагадваў галяндзкія замкі паблізу Антвэрпэну. Гэта зьвязана з тым, што Беларусь, будучы часткай Рэчы Паспалітай, адчула на сабе ўплыў галяндзка-фламандзкай архітэктуры, што з’явілася вынікам жывых сувязяў з Заходняй Эўропай. Сьцены замка пабудаваны з знакамітай эўрапейскай цэглы – «пальчатак», вырабленай беларускімі майстрамі.

Але сьцены Гальшанскага замка не былі разлічаныя на доўгую аблогу. У XVII стагодьдзі яны служылі абаронай ня столькі ад варожай арміі, колькі ад сваіх суседзяў, магнатаў, якія часта вялі паміж сабой сапраўдныя войны. Асноўную абарончую ролю гулялі магутныя земляныя валы і равы, якія атачалі замак. Ўязная брама разьмяшчаліся ў цэнтры паўночна-ўсходняга фасада. Насупраць варотаў замка, на супрацьлеглым баку двара, была ўбудаваная ў жытловы дом невялікая капліца. Акрамя таго, гаспадары трымалі гарнізон – дзесяткі слугаў і сотні ахоўнікаў. А ў вэлізарных падвалах, якія ішлі на два-тры паверхі пад зямлю, захоўваліся правізія і зброя. Тут жылі княжацкія слугі, былі казармы, казна, падземная стайня.

Дакладна сказаць, як выглядаў замак ўнутры, сёньня ўжо немагчыма. Але вядома, што справа ад уваходу ў замак знаходзілася вялікая квадратная заля з чатырма калёнамі, на якіх былі разьмешчаныя папярочныя адхоны. Сьцены залi былі пакрытыя багатай роспісам: на іх віселі партрэты членаў сям’і Сапегаў, маляўнічыя карціны, зброя. На вокнах былі вітражы з тоўстага каляровага шкла. Пакош былі ўпрыгожаныя дарагімі дыванамі, раскошнай мэбляй, ляпнінай.

Нажаль, лёс аднаго з найпрыгажэйшых замкаў Беларусі аказаўся нядоўгiм. Пасьля таго, як Сапегі прынялі ўдзел у паўстаньні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага ў 1863 годзе, расейскі ўрад канфіскаваў усю іх маёмасьць і перадаў яго ў дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны былі перададзеныя расейкаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе пачаў падрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.

У савецкі час замак працягваў разбурацца. Спачатку ва ўсходнім крыле размяшчалася школа пчалярства. Але тады ж былі дэмантаваныя сьцены ў іншай частцы замка. Па распараджэньні дырэктара школы кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглін для будаўніцтва Дома культуры ў Гальшанах. За гэта «працу» вучням далі дадатковы водпуск дадому за праведзеную працу.

На тэрыторыі замка доўгія гады знаходзіўся кароўнік, адначасова працягвалася разборка сценаў «для патрэб» мясцовай гаспадаркі.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 3 ліпеня 2016 года №437 Гальшанскі замак быў уключаны ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаваньне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту. У 2018 годзе праведзеная гідраізаляцыя падмурка, адноўленыя сьцены паўночнай вежы, а таксама аконныя і дзвярныя праёмы. Сьцены вежы для ўмацаваньня былі сцягнутыя спіралепадобнымi стрыжнямі, мяжярусные перакрыцьці – ўмацаваныя, а наверсе ўсталяваныдах з флюгерам. Ажыццяўляецца рэканструкцыя фрагмэнтаў сьценаў, прылеглых да вежы.

Каардынаты: 54.251577, 26.020222.

Рэшткi замка Сапегаў

На адну зь вежаў, якую пачалі аднаўляць, можна падняцца па вінтавой лесьвіцы і паглядзець зверху на навакольле.

Iнтэр’еры адноўленай вежы замка

Агульны вiдарыс места зь вежы замка

Некалькі малюнкаў таго, як раней мог выглядаць замак

Палац Сапегаў. Малюнак Напалеона Орды. 18.05.1876