Ašmiany district

Župrany

Жупраны – вёска на левым беразе ракі Ашмянкі, у 10 кiлямэтрах на паўночны ўсход ад Ашмянаў. Гэта старадаўняе мястэчка гiстарычный Ашмяншчыны.

Ад пачатку вёска мела назву «Зубраны», ад суседняй старажытнай Зубранскай пушчы, багатай на зуброў. Пазьней пад уплывам фанэтычных зьменаў тапонім ператварыўся ў «Жупраны». Паводле іншай версіі, назва мястэчка мае балцкае паходжаньне і зьвязкі зь летувіскім словам «Žuobris», якое абазначае архаічную саху.

Упершыню Жупраны згадваюцца ў XV стагодьдзі як цэнтар воласьці, валоданьне вялікіх князёў літоўскіх. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў паселішча ваяводзе віленскаму Войцеху Манiвiдзе, а ў выніку шлюбу з Соф’яй Манiвiдай Жупраны перайшлі да Радзівілаў, якія валодалі імі да пачатку XIX стагодьдзя. Апошнім з дзевяці уладальнікаў гэтага роду быў Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку».

Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Першы снаваны першы драўляны храм заснаваны ў Жупранах каля 1550 года. У канец XVI стагодзьдзя ён быў прыстасаваны пад кальвінскі збор.

У 1854 годзе па фундацыі графа А. Чапскага пачалося будаўніцтва нового мураванага касьцёла ў стылі нэаготыкі. У працах прымаў удзел будучы беларускі пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Праз недахоп грошай і паўстаньня 1863 году будаўніцтва было прыпыненае. У 1875 годзе храм бы дабудаваны і асьвечаны ў імя Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла.

У 1900 годзе у касьцёле адпелі Францішка Багушэвіча. Ягоная магіла і сёньня знаходзіцца на могілках за касьцёлам.

Каардынаты: 54.471032, 26.086358.