Horadnia disrtict

Kvasoŭka

Вёска Квасоўка знаходзіцца за 15 кіляметраў на поўдзень ад Гораднi, на аўтадарозе Горадня – Лунна. Квасоўка знакамiтая тым, што ў ёй знаходзiцца цэнтар мастацкiх рамёстваў, дзе з даўніх часоў вырабляюць рэчы з саломкі, лазы і дрэва.

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл у Квасоўцы мае багатую гісторыю.

2 лютага 1626 года літоўскі надворны маршалак Хрыстафор Весялоўскі выдаў фундацыю на будаўніцтва ў Квасоўцы парафіяльнага касьцёла. Першую сьвятыню пабудавалі адразу ж пасля атрыманьня фінансаваньня. Першы будынак касьцёла быў драўляны. У 1747 годзе кароль Аўгуст III вылучыў новую фундацыю, і на месцы старой разабранай сьвятыні быў узьведзены новы касьцёл, таксама драўляны, але большы па памерах.

Дазвол на будаўніцтва новай мураванай сьвятыні парафіяне атрымалі толькі ў 1856 годзе. Праект будаўніцтва быў выкананы Гарадзенскай губернскай будаўнічай камісіяй. Улетку 1864 будаўнічыя работы былі спыненыя па загадзе генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва. Толькі ў сакавіку 1870 прыхаджане атрымалі з Міністэрства ўнутраных справаў дазвол на заканчэньне будаўніцтва святыні, але пры ўмове, што пасьля заканчэньня работ адразу ж будзе разбураны стары касьцёл. Да восені 1871 году былі завершаны асноўныя будаўнічыя работы касьцёла, які крыху больш, чым за год, ўзьвялі ў нэагатычным стылі. 18 лістапада айцец Антонiй Эйсмант асьвяціў касцёл. У 1872 храм быў атынкаваны. Праз год было скончанае будаўніцтва каменнай званіцы і касцёльных вежаў. Тады ж тэрыторыя касьцёла была агароджаная каменнай сьцяной.

Арган выканаў Фларыян Астрамецкі ў 1880-я гады. Летам 1944 года падчас ваенных дзеянняў у арган трапіў артылерыйскі снарад. Толькі ў 1997 зроблены рамонт, адрамантаваны арган быў асвечаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Каардынаты: 53.513898, 23.997045.

Дэталi фасада i ўнутраны дворык касьцёла

Царква ў гонар сьвятога праведнага Яна Кармянскага

11 верасьня 2009 года быў асьвечаны паклонны крыж на месцы будучага храма. У 2012 годзе была пабудаваная малая капліца.

8 лістапада 2012 года прыступілі да закладкі падмуркаў. Вясной 2013 года пачалося ўзьвядзеньне сьценаў храма.

27 мая 2017 года арцыбіскуп Арцемій зьдзейсніў чын асьвячэньня новага мураванага храма, названага ў гонар сьвятога праведнага Яна Кармянскага. Зараз пры храме дзейнічае нядзельная школа.

Каардынаты: 53.521990, 23.992227.

 

* * *