Horadnia disrtict

Łaša

Вёска Лаша знаходзіцца на дарозе паміж вёскамi Індура і Сухая Даліна. Каля вёскі працякаюць рэчкі Сьвятліца і Лошанка.

Вёска знакамiтая тым, што ў ёй жыў i працаваў Яўхім Карскі – філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф.

Царква Сьвятога Мiкалая

Галоўнай славутасьцю Лашы з’яўляецца Мікалаўская царква, пабудаваная з бутавага каменя па адных дадзеных, ў 1822 годзе, па іншых – некалькі пазьней, у 1862 годзе.

Першапачаткова плянавалася пабудаваць царкву ў стылі клясіцызму, з калонным порцікам, але да сярэдзіны XIX стагодьдзя антычная клясіка ў праваслаўным царкоўным будаўніцтве саступіла месца рэтраспектыўна-расейскаму стылю, таму ад пачатковага праекта будынка адмовіліся. Мяркуючы па таму, як царква выглядае сёньня (а яна ніколі не перабудоўвалася), больш верагоднай датай пабудовы з’яўляецца менавіта 1862 год.

Каардынаты: 53.473995, 23.978744.

Абрад вянчаньня ў царкве