Horadnia

Part 04. Kałoža park

Калоскi парк

Знакамітая Калоская (Барысаглебская царква) і парк, названы ў яе гонар, знаходзяцца зусім недалёка ад гарадзенскіх замкаў. Але проста так да Каложы ня пройдзеш. Трэба ці ведаць таемныя партызанскія сьцежкі праз яры, ручаі і прыватны сэктар, на што адважваюцца нешматлікія, або абыйсці цi аб’ехаць ледзь усходнее, па Вялiкая Траецкай вулiцы . Калоскі парк добра бачны з пагорка ля Вялікай харальнай сынагогі, зьверху можна паглядзець на маляўнічыя пэйзажы парка, а потым – накiравацца ў яго.

Пехам да парка можна прайсьці вось па гэтым мосьціку. А калі вы на машыне, то лепш прыпаркавацца дзесьці ў раёне круга на скрыжаваньні Палявой і Лермантава.

Сьвята-Барысаглебская (Калоская) царква

Сьвята-Бырысаглебская (Калоская) царква ў Горадне – адзiн з пяці поўнасьцю або часткова захаваўшыхся архітэктурных збудаваньняў дамангольскага перыяду ў Беларусі. Гэта унікальны шэдэўр Гарадзенскай архітэктурнай школы, створаны ў 1184 (!) годзе бізантыйскім дойлідам Пятром Мiланэгам. Другая назва Барысаглебскай царквы – Калоская паходзіць ад месца Каложань, на якім і пабудаваны храм. Зь цагям часу сам храм сталі зваць Калоскiм. Са старажытных часоў тут быў мужчынскі манастыр. У 1569 годзе пры царкве заснаваны Калоскі манастыр айцоў-базылянаў. У 1839 годзе манастыр быў зачынены расейскімі ўладамі, а храм перададзены Рускай праваслаўнай царкве.

Храм неаднаразова руйнаваўся і адбудоўваўся зноўку, неаднаразова Барысаглебская царква адбудоўвалася наноў і прымала набажэнствы, а затым зноў руйнаваліся і стаяла без вокнаў і дзвярэй. У сувязі з неаднаразовымі нападамі суседзяў, пажарамі і спусташэннямi места царква паступова руйнавалася і прыходзіла ў заняпад.

Не абышлі Каложу і стыхійныя бедствы. Разліў Нёмана у 1720 годзе прывёў да падмываньня ўзгорку, на якім разьмешчаны храм, з-за чаго той нахіліўся. У 1853 годзе ў выніку апоўзня абвалілася паўднёвая сьцяна храма і частка заходняй. У 1889 годзе адбыліся новыя разбурэньнi царквы, у Нёман абрынулася частка апсыды. У самым канцы XIX стагодьдзя былі праведзеныя работы па ўмацаваньні берага, а 1897 годзе былі адноўленыя сьцены царквы.

Каардынаты: 53.678422, 23.818671

Самая вялікая каштоўнасьць царквы, акрамя ўзросту, гэта яе арыгінальныя ацалелыя апсыды і паўночная сьцяна, якая захавалася. Сьцяна інкруставаная украпінамі арыгінальнай пліткі XII стагодьдзя.

Iнтэр’еры царквы

Стэла у гонар 850-годьдзя Гораднi

Побач з храмам знаходзiцца стэла ў гонар 850-годдзя Гораднi, устаноўленая ў 1978 годзе. Яна ўяўляе сабой дзьве вежы вышынёй 31 мэтар, якія наверсе аб’яднаныя вітражом з каляровага шкла з выявай лічбы «850». У падмурку усталяваныя дзьве скульптуры вышынёй 6 мэтраў. Першапачаткова яны былі абабітыя медзьдзю, але ў 1990-х гадох метал быў скрадзены, а скульптуры заменены на бэтонныя.

У цяперашні час плянуецца рэстаўрацыя абеліска. Магчыма, грошы для гэтага выдзеліць Эўразьвяз, на гэтую тэму вядуцца перамовы.

Ледзь ніжэй у парку разьмешчаная новая царква.

Вуліца Каложа, 10. Новая царква.

 

* * *

⟵ Previous part. Part 3
Ažeški, 1-ha Traŭnia, Tyzienhaŭza, Bahdanoviča streets

Next part. Part 5. ⟶
Savieckaja street