Horadnia

Part 05. Savieckaja street

Вуліца Савецкая

Забудова цяперашняй Савецкай вуліцы фарміравалася ў ХVI–ХIХ стагодьдзях. Гэта была цэнтральная гандлёвая артэрыя горада, тут размяшчаліся лепшыя гатэлі, і ў той жа час адбываліся самыя важныя падзеі. Многія адрасы на гэтай вуліцы зьвязаныя з удзельнікамі паўстаньняў за незалежнасьць 1830–1831 і 1864–1865 гадоў. За сваю гісторыю вуліца насіла назвы Віленская, Дамініканская, Маставая, Гiмназiяльная, Саборная, Гіндэнбург-штрасэ, сёньня – Савецкая.

Зараз на гарадзенскай пешаходнай вуліцы, працягласьць якой каля 500 метраў, знаходзяцца шматлікія гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Тут да гэтага часу любяць шпацыраваць прадстаўнікі шляхты… або калядоўшчыкі, якiя забаўляюць турыстаў.

Вулiца Савецкая, 1

На жаль, з-за праблемаў з сонцам у мяне ёсьць здымкі толькі няцотнага боку вуліцы. Другая палова з’явіцца пасьля новага візіту ў Горадню, які, спадзяюся, неўзабаве павінен здарыцца iзноў.

Вулiца Савецкая, 5…3

Вулiца Савецкая, 19…15

Вулiца Савецкая, 23. Дом Ромэра. Былы гатэль “Пецярбурскi”. 1856 год

Вулiца Савецкая, 25

Вулiца Савецкая, 25…27

Вулiца Савецкая, 29

Вулiца Савецкая, 29…31

Вулiца Савецкая, 31. Былы Акруговы суд

Адзін з закуткаў побач з Савецкай

Вулiца Ўрыцкага

Ад Савецкай плошчы на поўнач ідзе вузкая вулачка, патрапіць на якую зможа далёка ня кожны турыст. Уваход і выхад да яе ў пачатку і ў канцы вулiцы абмежаваны. Тут ёсьць некалькі цікавых будынкаў.

Вулiца Ўрыцкага, 14…20

Вулiца Ўрыцкага, 22

Вулiца Тэльмана

Управа КДБ (Былая габрэйская малельная школа №1)

Прайшоўшы да канца вуліцу Урыцкага, можна трапіць на зусім невялікую вуліцу Тэльмана, вядомую парадным прыгожым будынкам, у якім ў 1905 годзе была адкрытая габрэйская малельная школа №1. Тут было ціха і ўтульна. Сёньня тут месьцiцца Ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласьці. Ціха тут і сёньня, а вось ці ўтульна…

Адрас: Вулiца Тэльмана, 10.

⟵ Previous part. Part 04
Kałoža park

Next part. Part 06. ⟶
Kiraŭ street and Karł Marks street