Horadnia

Part 06. Kiraŭ street and Karł Marks street

Вулiцы Кiрава i Карла Маркса

Ад Рынкавай, то бок Савецкай плошчы ў бок разьвязкі цяперашняга праспекта Касманаўтаў з вуліцай Будзёнага адыходзяць дзве паралельныя вуліцы, якія зараз называюцца, даруй, Божа, Кірава і Маркса.

Вулiца Кiрава

На сёньняшняй вуліцы Кірава першапачаткова жылі мясьнікі, таму ня дзіўна, што звалася яна Мясьнiцкай (Мiрснiцкай), у XVII–XVIII стагодьдзях яе перайменавалі ў Рэзьнiцкую, пазьней яе ізноў перайменавалі, на гэты раз ў Паліцэйскую. У міжваенны перыяд яна насіла імя гарадзенскага кіраўніка часоў Першае сусьветнае вайны Эдварда Лiстоўскага. Ён вядомы тым, што падчас нямецкай акупацыі ня даў гораду прыйсmці ў заняпад. Падчас Другое сусьветнай вайны гэта была вуліца Lyckerstrasse, а па яе заканчэньні стала вулiцай Кірава. У цяперашні час ідуць гарачыя дэбаты аб тым, якое імя павінна насіць вуліца сёньня. А пакуль гэтыя спрэчкі не сціхаюць, давайце паглядзiм, што на ёй ёсць цікавага..

Вулiца Кiрава, 5

У доме №5 у 1893–1897 гадох тут пражываў, мабыць, самы вядомы жыхар гэтага дома за ўсю яго гісторыю. Ім быў урач-акуліст і стваральнік мовы эспэранта Лазар (Людвік) Заменгоф. У 1911 годзе тут працавала пачатковае габрэйскія вучылішча, а ў 20-я гады – сямiкласная габрэйская школа «Tarbut». Перад пачаткам Другое сусветнае вайны ў доме пачаў працу Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, які і вярнуўся сюды пасля вызваленьня горада.

Вулiца Кiрава, 13

Двухпавярховы дом №13 з жоўтай цэглы з мэзанінам быў пабудаваны ў 1914 годзе. У 20-я гады ў ім знаходзіліся пякарня і кандытарскі магазін братоў Тропп.

Вулiца Кiрава, 31

Дом №31 належаў сям’і купцоў Косаўскіх, пабудаваны ён быў у 1912 годзе. Дом упрыгожаны арнамэнтам з лілей і з’яўляецца яркім прыкладам стылю мадэрн. Косаўскія валодалі адным зь першых у горадзе паравым млынам, якi да нядаўніх часоў знаходзілўся побач па вуліцы Васілька, 3. Першапачаткова ў доме, акрамя двух кватэраў, былі харчовы магазін і швэйная майстэрня.

Сёньня тут знаходзіцца офіс Гарадзенскага ЖКГ.

Дом купцоў Касоўскiх

Вулiца Кiрава, 32

Вулiца Кiрава, 32–34

Вулiца Кiрава, 37

Вулiца Кiрава, 39

Вулiца Карла Маркса

Пяройдзем на паралельную вуліцу Карла Маркса, яна ж былая Купецкая, Кутузаўская, Kaufmannstrasse, Handelsstrasse, Hermannstrasse, Раманаўская, Брыгіцкая, Скідзельская, Азёрская. Паглядзім, што цікавага ёсьць тут.

У заходняй частцы вуліцы можна зірнуць на гмах катэдральнага сабора. Толькі адсюль становяцца зразумелымi маштабы махіны касьцёла Францішка Ксавэрыя.

Курыя Гарадзенскай рыма-каталiцкай дыяцэзii

Недалёка ад сабора сьвятога Францыска Ксаверыя размешчаная Курыя Гарадзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. У 1900 года расейскія улады ліквідавалi рэзідэнцыю гарадзенскага каталіцкага біскупа. Намеры аднавіць епархію ў Горадне былі ў пачатку міжваенных 1930-х гадоў. Але адсутнасьць у ўрада сродкаў на ўтрыманьне біскупа прывяло да таго, што Сьвяты Пасад ня ўхваліў гэтае рашэньне. Пры Саветах ўздымаць гэтае пытаньне было роўнае здрадзе і просьбе аб расстрэле, таму вярнуцца да гэтага пытаньня стала магчымым толькі пасля аднаўленьня Беларусьсю незалежнасьці. Гарадзенская дыяцэзія была заснавана Папам Янам Паўлам II 13 красавіка 1991 года.

Адрас: вулiца Карла Маркса, 4.

Катэдра

У дварах побач з катэдрай

Далей на Карла Маркса размешчаны шэраг сімпатычных будынкаў пабудовы 1873 года.

Вулiца Карла Маркса, 6

Від на гэты ж квартал з адваротнага боку. На далёкім пляне – апсыда катэдральнага сабора.

Вулiца Карла Маркса, 6…12

Вулiца Карла Маркса, 14

Вулiца Карла Маркса, 16а

Шэраг гістарычных пабудоў больш позьняга перыяду. Гэта забудова 1888 года.

Вулiца Карла Маркса, 18-22

Вулiца Карла Маркса, 28-30

Вулiца Карла Маркса, 25

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак

Па адрасе Карла Маркса, 27 знаходзіцца былы касьцёл брыгітак. Афіцыйная яго назва – касьцёл Зьвеставання Панны Марыі і кляштар брыгітак.

Сьвятая Брыгіта – гэта духоўная заступніца манашак. Яна адраклася ад багацьця і каралеўскіх прывілеяў і аддала сваё жыцьцё служэньню Госпаду. Прадстаўніцы ордэна вялі адасобленае ад горада жыцьцё. Адметнай рысай іх адзеньняў быў галаўны ўбор, на якім знаходзілiся пяць чырвоных метак, якія ўвасабляюць раны Хрыста.

Самыя першыя пабудовы на месцы цяперашняга раннбарокавага манастыра з’явіліся яшчэ ў 1635 годзе, калі літоўскі маршалак Кшыштаф Весялоўскі і ягогная жонка Аляксандра прынялі рашэньне ўзьвесці тут манастыр для манашак ордэна святой Брыгіты. Будаўніцтва манастыра ажыцьцяўлялася ў 1642–1651 гадах. Брыгіцкі манастыр ўключае ў сябе касьцёл, манастырскія карпусы, драўляны лямус, каменную сьцяну з варотамі і вуглавымі васьміграннымі вежамі. Гэта найбольш поўна захаваўся манастырскі комплекс, які дае ўяўленне аб іх прыладах ў XVI–XVIII стагодьдзях. У манастыры захоўваюцца мошчы Святога Клімэнта – каталіцкага апекуна Гораднi.

У часы свайго росквіту манастыр брыгітак займаў тэрыторыю ў цэлы квартал. Ён уключаў у сябе касьцёл, жытловы корпус, агароджа з каменя, некалькі вежаў і лямус – двухпавярховы драўляны дом, пабудаваны без ужываньня цьвікоў. Асноўны архітэктурны стыль усіх пабудоваў носіць у сваёй большасьці рысы барока з элемэнтамі нэарэнесанса і іншых архітэктурных стыляў.

Манастыр належаў ордэну больш за два стагодьдзі, пасьля чаго прыйшоў у запусценьне. У другой палове XX стагодьдзя тут некаторы час знаходзіўся наркалагічны і псіханэўралягічны дыспансэры. У пачатку 1990-х гадоў касьцёл Зьвеставання Найсьвяцейшай Панны Марыі зноў стаў дзеючым.

Ўнутры комплексу брыгіцкага манастыра захавалася унікальная пабудова – двухпавярховы дом з арачнымі галерэямі, пабудаваны без выкарыстаньня клямараў і цвікоў. Гэты дом выкладзены з масіўных брусаў на усечках з арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. У архітэктуры і канструкцыях пабудовы знайшлі сваё адлюстраваньне традыцыі беларускага народнага будаўніцтва. Нажаль, доўгі час доступ да лямуса быў немагчымы, ён павольна разбураўся.

У большасьці крыніцаў гэты драўляны будынак пазначаны як лямус 1630-х гадоў, але па дадзеных манастырскіх інвентароў, гэта спiхлер другой паловы XVIII стагодьдзя, ён быў узьведзены як мяркуецца паміж 1753 i 1780 гадамі. Калі верыць гістарычным дадзеным, то спiхлер быў узьведзены без адзінага цвіка.

Самы лепшы від на фасад спiхлера зачынены бягучай рэстаўрацыяй, таму тут ёсьць толькі выгляд з адваротнага боку.

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак.
Спiхлер (Лямус)

⟵ Previous part. Part 05
Savieckaja street

Next part. Part 07. ⟶
Sacyjalistyčnaja street