Horadnia

Part 07. Sacyjalistyčnaja street

Вулiца Сацыялiстычная

Назвы вуліцаў цэнтра Гораднi, як, уласна, і большасьці беларускіх гарадоў, нагадваюць нейкі жудасны сон. Сёньняшняя тапаныміка выклікае адчуваньне, што ты знаходзішся ў запаведніку камунізму. У пераважнай большасьці людзі, імёнамі якіх названы вуліцы, ніякага дачыненьня ні да Гораднi, ні да Беларусі ня маюць. Больш за тое, многія з іх зрабілі максімум магчымага, каб задушыць любое згадваньне пра гісторыю ВКЛ, Рэчы Паспалітай i Беларусі.

Першапачаткова вуліца Сацыялістычная называлася імем вялікага князя Вітаўта, пазьней яе перайменавалі ў Паштовую. Усяго да 1940 года вуліцу пераназывалі больш за 25 разоў. Сярод назваў, якія насіла вуліца, былі і такія: Басьняцкая, Новікаўская, Кавальскі завулак, Гарохавая, Дроўная, Паштовая, Банкавая, завулак Кірмашовы, Poststrasse, Erbstrasse, Bazargasse, Schmiedengasse, Kurhan, Pocztowa, Bankowa, Witoldowa, Generala Orlicz-Dreszera, Danzigerstrasse, Martinstrasse, Ottostrasse.

На думку гарадзенскіх спецыялістаў, цяперашняя вуліца Сацыялістычная магла б быць турыстычным брэндам Гораднi. У 1994 годзе, у перыяд росквіту нацыянальнай самасmвядомасці назву вуліцы фармальна ўжо зmмянілі на вуліцу Вітаўта. Але пазней здарылася тое, што здарылася, і на любыя перайменаваньнi быў накладзены мараторый. А прапанова з імем вялікага князя было вельмі ўдалай. Імя напрамую зьвязана з гісторыяй слаўнага горада Горадні …

Вяртаемся на сёньняшнюю вуліцу Сацыялістычную. Прагуляемся па ёй ад вуліцы Ажэшкі ў бок вуліцы Парыскай Камуны.

Вулiца Сацыялiстычная, 6…14

Кiнатэатар «Чырваная зорка» (былы «Эдэм»)

Першы тыпавой гарадской кінатэатар «Эдэм» (зараз «Чырвоная зорка») на цяперашняй вуліцы Сацыялістычнай быў пабудаваны штабс-капітанам царскай арміі ў адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Нягледзячы на ​​тое, што неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна, будаўніцтва вялося даволі актыўна, так, што да жніўня1915 года збудаваньне было завершанае. Паколькі сам Сяргей Манастырскі знаходзіўся ў дзеючай арміі, ўсе пытаньні звязаныя з адкрыццём кінематографа вырашала ягоная жонка Сафія, у мінулым памешчыца Саратаўскай губерніi. У пачатку жніўня 1915 года было пададзенае прашэньне на імя губэрнатара аб адкрыцьці гэтага новага ачага культуры. Дазвол быў атрыманы, і ў горадзе з’явіўся сапраўдны, як тады гаварылі, кінематограф «Эдэм». У даваенныя гады ён насіў розныя назвы: Palac, Polonija, Pan. Пасля вызваленьня горада ў верасні 1944 гады кінатэатьр носіць назву «Чырвоная зорка».

Адрас: вулiца Сацыялiстычная, 4.

Вулiца Сацыялiстычная, 04…06

Вулiца Сацыялiстычная, 10..14

Прыгожы будынак, пафарбаваны ў розныя колеры, выглядае нiбыта адзінае цэлае, а на самой справе гэта цалкам два розных дома пад нумарамі 10 і 12. Абодва гэтыя дамы былі пабудаваныя ў 1879 годзе, а пасля пажару 1885 года перабудаваны ў стылі мадэрн. Належалі яны сям’і вядомага гарадзенскага купца Фрумкіна, затым Берке Гордану. У розныя часы ў гэтых будынках знаходзіліся: віна-гарэлачны крама, майстэрня па рамонце музычных інструмэнтаў, клюб гарбыткамбiната, паштовае аддзяленьне, лабараторыі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Вулiца Сацыялiстычная, 21…19

Вулiца Сацыялiстычная, 29

Габрэйская малельная школа

Габрэйская малітоўная школа была пабудаваная ў 1912 годзе. Рашэньнем аблвыканкама ў кастрычніку 1951 года «былая сынагога» па вулiцы Сацыялістычнай, 35 перададзеная пад спартзалю грамадзтву «Спартак». У цяперашні час у будынку ідзе шматгадовы рамонт, каму яно будзе належаць, простым смяротным невядома.

Адрас: вулiца Сацыялiстычная, 35.

Дом з якарамі

Будынак па адрасе Сацыялістычная, 37 вядомы як «Дом з якарамі». Пабудаваны ён ў 1905 годзе Ш. Швжйцарам. Амаль усе гады свайго існаваньня будынак меў медыцынскае прызначэньне. Тут была амбулаторыя габрэйскай бальніцы, з лістапада 1944 году – туберкулёзная бальніца і дыспансер, з 1961 году – абласны скурвэндыспансэр, потым аддзяленьне радзільнага дома. Сёньня тут ідзе рэстаўрацыя.

Адрас: вулiца Сацыялiстычная, 37

Вулiца Сацыялiстычная, 51а

Вулiца Сацыялiстычная, 53

⟵ Previous part. Part 06
Kiraŭ street and Karł Marks street

Next part. Part 08. ⟶
Lenin, Karbyšaŭ, Paŭłoŭski streets