Horadnia

Part 09. Mastavaja street and Aharodnaja street

Драматычны тэатар

Футурыстычны будынак з’яўляецца адной з самых любімых славутасьцяў ня толькі жыхароў Гораднi, але і турыстаў, якія прыязджаюць з розных гарадоў і краінаў. Нягледзячы на ​​свой зусім сучасны выгляд і знаходжаньне ў гістарычным цэнтры, будынак выдатна ўпісваецца ў гарадскi ансамбаль.

Спачатку спектаклі праходзілі ў будынку тэатра гарадзенскага старасты Антонiя Тызенгаўза ў Гарадніцы, пабудаваным у 1780-я гады спецыяльна для балетна-опэрнай трупы (сёньня гэта лялечны тэатар у парку Жылібера). Аднак, зь цягам часу першапачатковы будынак тэатра састарэў і стаў не прыдатны для выступаў з тэхнічнага пункту гледжаньня. Было прынятае рашэньне аб будаўніцтве новага, сучаснага будынка тэатра, якое б адпавядала патрабаваньням горада, якi актыўна развіваецца.

Пляцоўка сучаснага гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра была выбрана не выпадкова. Пачынаючы з XVII стагодьдзя тут размяшчаўся манастыр бэрнардынак пры храме Нараджэньня Найсьвяцейшай Божай мацi, дзе манашкі выкладалі дзяўчынкам і клапаціліся аб маючых патрэбу. У сярэдзіне XIX стагодьдзя сюды быў пераведзены праваслаўны Барысаглебсзкi манастыр, а крыху пазьней тут размясьціліся жаночая швэйная школа і праваслаўная гімназія. Нажаль, у перыяд Другое сусьветнае вайны будынак быў моцна пашкоджана і доўгі час пуставаў.

Мноства спрэчак выклікаў праэкт будучага тэатра. Архітэктар Генадзь Мачульскі прапанаваў зусім футурыстычны праэкт, які, тым не менш, выдатна ўпісаўся ў агульную кампазыцыю старога цэнтра.

Адрас: вулiца Маставая, 35. Каардынаты: 53.675351, 23.827752

Перад галоўным уваходам у тэатар размешчаная скульптурная кампазіцыя Леаніда Зыльбера: магутны конь Пегас расправіў свае крылы, каб абараніць сваіх музаў ад усіх праблемаў.

Касьцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францішканаў

На левым беразе Нёмана за Старым мостам знаходзіцца гістарычны кляштар францiшканаў, які быў узьведзены ў першай палове XVII стагодьдзя. Першапачаткова кляштар і касьцёл былі драўлянымі і мелі рысы стылю барока. Аднак у часы вайны Расейская iмпэрыi з Рыччу Паспалiтай яны былі разбураны з-за пажару. Пасля заканчэньня вайны было прынята рашэньне аб аднаўленні комплексу. Дзякуючы ахвяраваньням Міхаіла Паца і Гедэона Хлядавiцкага касьцёл і храм былі адноўленыя.

Праз сто гадоў сумная гісторыя паўтараецца: кляштар францiшканаў і касьцёл Найсвяцейшае Марыi Панны Анёльскай зноў згарэў. Мецэнаты Канстанцыя Лазавая, кастэлянка горада Амсціслава, дапамагае аднаўляць згарэлы комплекс. Але… з прыходам у Гродна расейскіх уладаў ў 1853 годзе кляштар зачыняецца. У яго сьценах пачынае дзейнічаць турма.

У часы Савецкага Саюза кляштар заставаўся дзеючым. Гэта дзіўны факт, улічваючы паўсюдную палітыку закрыцьця цэркваў і касцёлаў на тэрыторыі ўсёй Беларусі. У 1991 годзе францішкане зноў вярнуліся ў манастыр і прынялі важны удзел у аднаўленьні комплексу.

Для паломнікаў з усёй Беларусі і гасцей, якія прыязджаюць у Горадню касьцёл з’яўляецца абавязковым да наведваньня: у яго сьценах знаходзіцца цудатворны абраз Сьвятой Маці Божай Анёльскай.

Каардынаты: 53.672003, 23.822041

Iнтэр’еры касьцёла

Хары и арган

⟵ Папярэдняя частка. Частка 08
Вулiцы Ленiна, Карбышава, Паўлоўскага

Наступная частка. Частка 10. ⟶
Вулiцы Маставая i Агародная