Iŭje district

Juraciški

Юра́цішкі – мястэчка каля ракі Чапунькі, знаходзяцца за 16 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Іўя, за 4 кiлямэтры ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі, што на лініі Ліда – Маладэчна.

Юрацішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Упершыню Юрацішкі ўпамінаюцца ў пачатку XVІ стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні М. Гаштольда, Р. Няміры, Копацяў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну мястэчка пэўны час займалі швэды.

Памятны камень штабу 85-га нямецкай пяхотнай дывізіi часоў Першае сусветнае вайны

Падчас Першае сусьветнае вайны ў мястэчку знаходзiўся штаб 85-га нямецкай пяхотнай дывізіi Ландвер. На станцыю Юрацішкі прыбывалі шматлікія нямецкія цягнікі з ваеннымі грузамі, а н азахад адпраўляліся эшалоны з лесам і нарабаваным ў мясцовых жыхароў скарбам.

Каардынаты: 54.026847, 25.934649.

Касьцёл Перамяненьня Пана

Каталіцкая парафія існавала у Юрацішках яшчэ ў XV стагодьдзі. Лічыцца, што першы касцёл быў тут узведзены ў 1532 годзе. Сродкі на будаўніцтва былі вылучаныя канцлерам ВКЛ Альбрэхтам Гаштольдам. Але ў 1596 годзе касцёл стаў уніяцкім, бо была ўведзена Брэсцкая царкоўная унія, і заставаўся такім да 1839 года.

З разгромам грэка-каталіцкай царквы ў 1839 годзе царом Мікалаем I большасьць ўніяцкіх храмом былі прымусова перададзены праваслаўным. І толькі ў 1932 годзе касцёл iзноў стаў касцёлам, а каталіцкая парафія быў вернутая ў Юрацішкі.

У 1937 годзе Вераніка Радкевіч, апошняя гаспадыня сядзібы гэтых месцаў, выдзеліла сродкі на будаўніцтва драўлянага касьцёла. Пасьля вайны касьцёл прымаў прыхаджан да 1949 года, а пасля быў зачынены і перароблены пад Дом культуры. У 1955 годзе па загадзе райвыканкама касьцёл разабралі на будаўнічыя матэрыялы для парку Дома культуры. Але ў 2003 годзе у вёске быў пабудаваны новые касьцёл, якi асьвяцiлi тым жы iмём.

Каардынаты: 54.033524, 25.926187.

Царква сьвятога Мiкалая Цудатворцы

Царква Святога Мікалая была пабудаваная ў Юрацішках ў першай палове XIX стагодьдзя. Апошнi раз царква была адноўленая ўжо ў пачатку XXI сташодьдзя.

Каардынаты: 54.029164, 25.932194.

Вiдырыс царквы с боку апсыды