Iŭje district

Łazduny

Лазду́ны – вёска на рацэ Гара́ча (Го́рач), даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны.

Упершыню Лазду́ны згадваюцца ў XVI стагодьдзі як валоданьне Радзівілаў, якія на працягу стагодьдзяў перадавалі іх у заклад іншым асобам. Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў скляд Ашмянскага павета Віленскага ваяводзтва.

Сярод мясцовых славутасьцяў у Лаздунах вылучаўся палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодьдзя.

На самай справе ёсьць дзьве вёскі Лазду́ны: 1 и 2, паміж імі – каля пяці кілямэтраў. Прычым часта адбываецца блытаніна, якія Лаздуны першыя, а якія – другія. Вёска Лаздуны 1 знаходзіцца на поўначы, і яна галоўная, большая зь дзьвух.

Касьцёл Сьвятых Сымона й Юды Тадэвуша

Касьцёл пад тытулам сьвятых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша і сьвятой Ганны быў заснаваны тут у 1576 годзе па фундацыі князя Альбрэхта Станіслава Радзівіла як філіяльны ад суботніцкай парафіі. Сьвятыня была кансэкравана толькі ў 1704 віленскім біскупам К. Бжастоўскім. Да 1757 касцёл абслугоўвалі дамініканы. Калі зьнікла старажытная сьвятыня, новы драўляны касьцёл быў пабудаваны на сродкі віленскага біскупа суфрагана Тамаша Зяньковіча ў 1770–1775 гадох.

Апошнi драўляны касцёл зьнік недзе на мяжы ХIХ–ХХ стагодьдзяў. У 1904 годзе ў Лаздунах на сродкі парафіян пачалі ўзводзіць велічны касьцёл з бутавага каменю і вонкавай чырвонай цэглы ў нэараманскiм стылі. У 1910 годзе касьцёл быў кансэкраваны пад гістарычным тытулам сьвятых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша (тытул св. Ганны больш не ўжываўся), з таго часу Лаздуны становяцца цэнтрам самастойнай парафіі.

У пасляваенны час пробашч парафіі ксёндз Дыянізій Захажэўскі быў арыштаваны і сасланы ў лагер, а сьвятыню калгасныя ўлады зачынілі і ператварылі ў збожжасховішча. Тым ня меньш, касьцёл быў залічаны да помнікаў архітэктуры.

У 1988 годзе святыня была вернута вернікам i адрэстаўравалі.

Касьцёл знаходзіцца ў вёсцы Лаздуны-1, у той, якая больш паўночная.

Каардынаты: 53.965824, 25.97912.

Капліца каталіцкая

На ўскраiне вёскi Лаздуны-2 (той, што знаходзiцца паўночней), ёсьць невялiчкая каталiцкая каплiчка. Першапачаткова яна была пабудаваная ў 1930-я гады, а ў 1980–1990-х гадох яе перанесьлi на могілкі.

Каардынаты: 53.926788, 25.972541.