Iŭje district

Žamysłaŭl (Žemłasłaŭ)

Жамысла́ўль (Жэмласлаў) – вёска на правым беразе ракі Гаўі у чатырох кілямэтрах на поўнач ад Суботнікаў і ў трох кілямэтрах на поўдзень ад беларуска-летувiская мяжы.

Існуе меркаваньне, што афіцыйная назва «Жамыслаўль» зьяўляецца няслушным перакручваньнем традыцыйнай назвы паселішча «Жэмласлаў». Менавіта гэтая назва найбольш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Тым часам сам тапонім утварыўся ад прозьвішча Жэмла.

Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына, а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Яны ўваходзілі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і былі ў валоданьні Яна Зяновіча. У 1587 годзе ягоныя дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі зь Дзевянішак у Наваградак.

Каля 1700 году маётак знаходзіўся ў валоданьні Марцыяна з Тучына Жэмлы, падкаморага ашмянскага.

Увесну і ўлетку 1861 году тут адбыліся сялянскія хваляваньні, якія скончыліся сутычкай з расейскім войскам; непакорлівых цягнулі на пакараньне ў Жэмласлаў, дзе стаялі казакі. Францішак Багушэвіч прысьвяціў гэтым падзеям верш «Хрэсьбіны Мацюка», у якім апавядаецца пра маскалізацыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага праз гвалтоўнае далучэньнем тутэйшых сялянаў-каталікоў да Маскоўскага патрыярхату. Тым часам нязгодных зьмяніць веру расейскія карнікі абвяшчалі «палякамі».

Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх

4 студзеня 1807 году граф Якуб Умястоўскі, які набыў маёнтак у Антонія Кяневіча, мазырскага земскага судзьдзі, распачаў тут будаваньне палаца. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Граф любіў падабенства, таму палац быў пабудаваны паводле аналёгіі з варшаўскай каралеўскай рэзыдэнцыяй XVIII стагодзьдзя «Лазенкі», імаверна, таксама паводле праекту архітэктара Л. Марконі.

У 1807 маёнтак зь сядзібай у Антонія Кеневіча набыў Якуб Умястоўскі, якi памёр у 1809 годзе. У 1828 року ягоны сын Казімер Умястоўскі па баках набытай аднапавярховай драўлянай гасподы, збудаванай у стылі барока, паставіў дзьве мураваныя афіцыны з калённымі портыкамі ў стылі клясыцызму (захавалася адна), лядоўню, аранжарэю і манэж. Жонка Казімера Ўмястоўскага Юзэфа (з роду Дунін-Раецкіх) ў 1877 годзе пабудавала палац, які існуе і цяпер. У 1885 пабудаваная вінакурня.

У канцы XIX стагодзьдзя сын Казімера й Юзэфы Ўладзіслаў Умястоўскі аддаў сядзібу пад навуковую базу Віленскаму ўнівэрсытэту.

Падчас нямецкай акупацыі ў ходзе Першае сусьветнае вайны, у 1914 року ў сядзібе немцы стварылі ў будынку палаца здраўніцу для параненых жаўнэраў.

За савецкім часам у будынка палаца разьмяшчалася саўгаснае праўленьне.

Каардынаты палаца: 54.132374, 25.765390.

Паўднёвы фасад палаца

Паўночны фасад палаца

Палац Умястоускiх ў гаравюры Напалеона Орды. 1875-1877

З гаспадарчых пабудоваў на сёньняшнi дзень захаваліся мураваныя склеп, стайня, млын, сьвіран, пабудаваны ў пачатку XIX стагодзьдзя ў традыцыях народнага дойлідзтва.

Лядоўня

Каардынаты: 54.131468, 25.766611.

Сьвiран

Каардынаты: 54.132041, 25.766307.

Вінакурня (1885)

Координаты: 54.129193, 25.766454.

Спiртасховiшча

Каардынаты: 54.129604, 25.766489.

У канцы XIX стагодзьдзя сын Казімера й Юзэфы Ўладзіслаў Умястоўскі аддаў сядзібу пад навуковую базу Віленскаму ўнівэрсытэту.

Касьцёл Караля Хрыста

У 2000 годзе каталіцкую капліцу ў Жемыславе перабудавалі і і пашырылі, на яе месцы з’явіўся касьцёл Караля Хрыста.

Каардынаты: 54.131268, 25.762926.