Karelicy district. Mir

Part 3. Chapel-plowing house of Śviatapołk-Mirskiya

Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх

Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх размешчаная недалёка ад Мірскага замка ў англійскiм парку, закладзеным у канцы XIX – пачатку XX стагодьдзяў.

Капліца была пабудаваная па праекце архітэктара Робэрта Марфэльда ў 1904–1910 гадох у стылі мадэрн гадах на сродкі Клеапатры Сьвятаполк-Мірскай і асьвечаная ў гонар сьвятога Мікалая Цудатворцы. У наступныя гады ў склепе былі пахаваны шэсьць чальцоў роду Сьвятаполк-Мірскіх. У перыяд Другое рэспублікі дзякуючы намаганьням князя Міхаіла Сьвятаполк-Мірскага вакол будынка былі высаджаныя рэдкія іглічныя дрэвы і ружы.

З прыходам савецкай улады царкоўная маёмасьць была разрабавана, частку ўдалося ўратаваць i перавесьці ў суседні храм. У пасьляваенны час у капліцы размясьцілі збожжасховішча спіртзавода. Затым яна доўгі час знаходзілася ў запусьценьні. У 2004 годзе былі пачатыя рэстаўрацыйныя работы, якія былі завершаныя да 1 сьнежня 2008 года, калі дзверы капліцы былі адкрыты для наведвальнікаў. У 2014 годзе былі праведзеныя першыя службы: паніхіда і Боская літургія.

Каардынаты: 53.451413, 26.475294.

Заходнi фасад

⟵ Previous part. Part 02
Ilinicz-Radziwiłł Castle

Next part. Part 04. ⟶
Bonus. Mir and the castle in winter