Kareličy district

Varonča

Варонча – вёска ў 18 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад Карэлічаў, каля мяжы з Берасьцейскай вобласьцю. Праз Варончу цячэ невялікая рака Карчэеўка, прыток ракі Сэрвач.

Першы пісьмовы ўпамiн пра Варончу як сяло і маёнтак Наваградзкага павета датуецца XVII стагодьдзем. У 1666 мясцовасьць перайшла ў валоданьне ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча. У гэты час тут дзейнічалі вадзяны і ветраны млын.

У 2-й палове XVIII стагодьдзя ў Варончы з’явіўся сядзібны комплекс, у які ўваходзілі два палаца, касьцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.

Касьцёл сьвятой Ганны

Касьцёл святой Ганны быў пабудаваны з 1773 па 1781 гады па фундацыі наваградзкага ваяводы Юзафа Несялоўскага, асьвячоны віленскім біскупам Ігнаціем Масальскім.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1816 годзе фундатар спачыў ў крыпце касьцёла.

У касьцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака – каханая Адама Міцкевіча. Марыля тут жа узяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам.

За часамі Другое сусьветнае вайны ў 1943 годзе касьцёл,а таксама сядзібу разам з дарослымі людзьмі і іхнымі малалетнімі дзецьмі спалілі савецкія партызаны. У 1950-я гады савецкiя ўлады вырашылі было падарваць спалены касьцёл, але не хапіла выбуховых рэчываў, таму касьцёл, хоць і быў значна разбураны, але змог выстаяць.

Адноўлена сьвятыня была ўжо ў постсавецкі час, у 1995 годзе. Адны крыніцы вызначаюць яго стыль як нэагатычны, іншыя – як клясіцыстычна з элемэнтамі барока.

Каардынаты: 53.413201, 26.059755.

Каля касьцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.