Lida district

Mažejkava

Мажэйкава (да 2002 года – Малое Мажэйкава) размешчана на мяжы з Шчучынскім раёнам ў 20 кілямэтрах на паўночны ўсход ад Шчучына і ў 28 кілямэтрахна паўднёвы-захад ад Ліды. Па ўсходняму ускрайку вёскі працякае рака Лебяда.

Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 годзе, калі Вялікі Літоўскі князь Жыгімонт I Стары дараваў вёску Шымкі, як тады называлася Мажэйкава, роду Мацкавичаў.

Сядзіба Ромэраў

Галоўная славутасьць Мажэйкава – сядзібна-паркавы комплекс Ромэраў. Цікавы факт заключаецца ў тым, што дакладных дадзеных аб тым, калі Ромэры валодалі Малым Мажэйкавым, няма. На мяжы XVIII і XIX стагодьдзяў Мажэйкава было набыта родам Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут сядзібны дом. Дачка Рамуальда Кастравіцкага Казіміра выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкіх і атрымала маёнтак у пасаг. Па адной з вэрсіяй, яе маці Эмілія паходзіла з дваранскага роду Ромэраў, па іншай версіі першы муж Казіміры быў з Ромэраў. Але сапраўднымі уладальнікамі маёнтка ў XIX стагодьдзі, калі і былі выбудаваныя сучасныя будынкі сядзібы, былі Кастравіцкія і Брахоцкія.

Галоўны палац быў пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі позьняга клясіцызму. У канцы XVIII – пачатку XIX стагодьдзя быў пабудаваны вялікі каменны двор. Аляксандр Брахоцкі працягнуў будаўніцтва і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў 1908–1910 гадох.

Каардынаты: 53.722405, 24.986368.

Недалёка ад сядзібнага дома захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў рознай ступені захаванасьці, а таксама рэшткі парку.

Сядзіба Ромэраў. Стайня

Лiкёра-гарэлкавы завод ‘Мажэйкава’

Да палацава-паркавага комплекса Ромэраў мясцовы лiкёрагарэлачны завод адносіны відавочна не мае, але вельмі ж добра ў той дзень лёг сьвятло. Так што прылічаем і яго ў лік мясцовых славутасьцяў.