Lida

Part 1. Gediminas Castle. Architecture

Вежа Гедыміна з боку Замкавай вуліцыЛідзкі замак — абарончае збудаваньне, узьведзенае ў 1330-я гады з каменю і цэглы на загад вялікага князя Гедыміна. Знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў літоўскіх.

Па сьмерці Гедыміна Ліда зрабілася сталіцаю княства, якім паводле чаргі валодалі Альгерд, яго сын Ягайла і Вітаўт. У той час Лідзкі замак уяўляў сабою моцнае ўмацаваньне. Шматразова яго штурмавалі крыжакі. Толькі адна з тых атак у 1384 годзе завяршылася посьпехам крыжакоў. У 1422 годзе ў замку гасьціў кароль Ягайла пасьля вянчаньня ў Наваградку з княжной Соф’яй Гальшанскай.

У замак вялі тры уваходы, два зь іх – ва ўсходняй сьцяне. Меньшая брама шырынёй 2,5 мэтра і вышынёй 3 м этра завяршалася стральчатай аркай і служыла для штодзённага карыстаньня; большая, шырынёй каля 4,5 мэтраў і вышынёй да 6 мэтраў выконвала ролю параднай брамы. Над яе паўцыркульнай аркай месьцiўся ляпны картуш з выявай дзяржаўнага герба ВКЛ «Пагоня». Большы ўваход меў разгрузачную спічастую нішу, прарэзаную ўваходным праёмам меньшых памераў. Магчыма, тут быў пад’ёмны мост. Паўднёвая сьцяна замка прарэзана на вышыні каля 2 мэтраў ад зямлі скразным праёмам з паўцыркульнай аркай – запасным ходам для раптоўных вылазак гарнізона або скрытага выхаду ў крытычныя моманты абароны.

Замкавыя і вежавыя муры складзеныя ў асноўным з палявых камянёў. Вонкавыя паверхі зробленыя зь вялікіх валуноў, пакладзеных гарызантальнымі радамі. Прамежкі паміж валунамі запоўненыя каменнымі асколкамі на вапнавай рошчыне (цагляныя кліны сустракаюцца вельмі рэдка). У якасьці арматуры выкарыстоўвалі драўляныя бэлькі. Цэглу ўжывалі толькі для асноўных элемэнтаў канструкцыі і архітэктурных дэталей. 3ь яе выкладзены куты замкавых і вежавых муроў дэкаратыўныя паясы на фасадах сьценаў, аркі, скпяпеньні, сьценкі байніц. Цагляныя паясы на вонкавай паверхні замкавых сьценаў выкананыя ў тэхніцы балтыйскай, або вендскай, муроўкі (чаргаваньне 2 лажкоў і тычка).

На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква (у 1533 годзе яна была перанесеная ў горад), жытловыя і гаспадарчыя пабудовы, у т.л. дом камэнданта замка, казармы, склады, калодзежы, з 1568 – суд, архіў, астрог. Жытловыя памяшканьні былі на верхніх паверхах вежаў.

Відарыс замку з боку Замкавай вуліцы

Лідскі замак зведаў шмат аблог і штурмаў. У 1384 годзе пасьля штурму замак узялі крыжакі і часткова разбурылі. У 1392 годзе атрады нямецкіх і англійскіх рыцараў і войскі іх тагачаснага саюзніка князя Вітаўта аблажылі і ўзялі замак.

Замак неаднаразова быў абаронены ад нападаў: у 1394 годзе – ад атрадаў англійскіх і французскіх рыцараў, у 1406 годзе – ад атрадаў смаленскага князя Юрыя Святаславіча, у 1433 голзе – ад войскаў князя Свідрыгайлы, у 1506 годзе – ад загонаў крымскіх татараў.

Улетку 1659 года замак штурмам захапіла рускае войска. Падчас Паўночнае вайны 1700–1721 гадоў замак быў двойчы разбураны швэдамі, якія ўзарвалі яго вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 годзе паміж паўстанцамі Касьцюшкі, якія бараніліся ў руінах замка, і царскімі войскамі.

У 1891 годзе Ліда згарэла, прычым агонь спляжыў яе цэнтар, лучна з будынкам ратушы XVIII стагодьдзя. Гарадскія ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. 3 адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. Тады былі амаль цалкам зьнішчаныя рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабраная частка заходняй сьцяны. Толькі ўмяшаньне архэалягічнай імпэратарскай камісіі з Пецярбурга спыніла гэты вандалізм. Вывучэньнем і кансэрвацыяй замка займаўся рускі архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Суслаў.

Вежа Гедыміна з боку Замкавай вуліцы

У 1920-я гады замкавыя муры былі адноўленыя польскімі рэстаўратарамі, што дазволіла захаваць іх у добрым стане да сёньняшняга дня. Замак мае форму чатырохкутніка памерамі 93,5 × 83,45 × 80 × 84 мэтраў, абкружанага мурам вышынёю да 15 мэтраў і шырынёю 2 — 1,5 мэтра зь дзьвюма вонкавымі чатырохкутнымі вежамі. Ад 1982 году вяліся аднаўленчыя працы па наданьні збудаваньню першатворнага выгляду. Сьпярша аднавілі вежу і драўляную абаронную галерэю, што цягнецца ўздоўж кароны муроў са стрэльніцамі, пазьней – другую вежу і астатнія дзялянкі муроў. На месцы парушанага паўночна-заходняга вугла з’явіліся драўляныя вароты, праз якія можна было трапіць на замкавы падворак. Улетку тут часта спыняўся вандроўны цырк альбо зьвярынец, а зімой пасярэдзіне двара ставілі елку і залівалі коўзанку.

Летам 1929 года замак вывучаў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч і прысьвяціў яму альбом замалёвак.

У 1953 годзе Лідзкі замак увайшоў у спіс помнікаў, узятых пад дзяржаўную ахову, хоць гэта і не спыніла яго разбурэння. У наступныя дзесяцігоддзі на тэрыторыі замка існаваў невялікі стадыён, часта спыняўся перасоўны звярынец.

У 1982 годзе зроблена поўная кансэрвацыя Лідзкага замка. Потым два дзесяцігодьдзі вяліся (з перапынкамі) рэстаўрацыйныя работы. Маштабная рэстаўрацыя замку праведзеная ў 2010 годзе.

Замак. Вежа Гедымiна

Відарыс вежы Гедыміна з боку набярэжнай Замкавага возера

Калі вы будзеце шукаць касу для ўваходу ў замак, то рабіць гэта трэба, ўжо увайшоўшы на тэрыторыю. Акенца касіра знаходзіцца ў невялікім доміку. Калі вы яго не знойдзеце, то, зрабіўшы некалькі крокаў у бок замкавага дворыка, вас хто-небудьзь, ды пакліча.

Ўнутраная тэрыторыя замка. Вежа Вітаўта

Ўнутраная тэрыторыя замка. Уваход у вежу Вітаўта

Драўляная абарончая галерэя ўздоўж унутранага пэрыметру замка

Від на Замкавае возера на ўсход ад замка з адной з байніцаў паўднёвай сьцяны

У якасьці бонуса – фатаграфія замка да рэстаўрацыі. 2006 год.

Next part. Part 2. ⟶
Gediminas Castle. Interiors