Lida

Part 4. Outskirts

У Лідзе ёсьць некалькі цікавых аб’ектаў і за межамі цэнтра горада. Вялікай неабходнасьці ехаць да іх адмыслова, магчыма, і няма, але калі ёсьць цікавасьць або дорага праходзіць побач, то чаму б, уласна і не…

Паравоз-помнiк «Воінам-чыгуначнiам»

На скрыжаваньні праспэкта Пераможцаў і вуліцы Энгельса знаходзіцца цікавы помнік-паравоз ў гонар воінаў-чыгуначнiкаў. Ён быў усталяваны 21 сакавіка 2010 года недалёка ад чыгуначнай галінкі на авіябазу ў Паўднёвым мястэчку.

Каардынаты: 53.871818, 25.318533.

Вулiца Мiцкевiча

На плошчы Міцкевіча сярод гарадской забудовы польскага перыяду схаваўся помнік знакамітаму беларускаму, польскаму і літоўскаму паэту і грамадскаму дзеячу Адаму Міцкевічу.

Каардынаты: 53.895723, 25.298230.

На тарцы дома 32 па вуліцы Савецкай зрабілі цікаўны мурал ў гонар знакамітага суседа, якім з’яўляецца мясцовы піўзавод.

 «Лiдзкае пiва»

По адрасе: вуліца Мiцкевiча, 32, знаходзіцца знакаміты Лідзкі піўзавод, чыя прадукцыя карыстаецца вялікім поспехам у аматараў гэтага напою.

* * *

У дакумэнтах Вялікага княства Літоўскага бровары ўпершыню згадваюцца ў XVI стагодьдзі. У бліжэйшыя два стагодьдзі піва на продаж вараць пры корчмах і дварах. Занятак асабліва распаўсюджаны на тэрыторыі сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. Піва тых часоў па паходжаньні дзеліцца на шляхецкае і манастырскае. Гатункі часта атрымліваюць назвы ў гонар сьвятаў народнага календара – «Пакроўскае», «Зьміцерскае», «Міхайлаўскае», «Мікалаеўскае».

Лідскія мяшчане разам з Магдэбурскім правам атрымліваюць дазвол на будаўніцтва піўнога завода ў 1590 годзе. У 1680 годзе. у Лідзе ўжо 19 мядовых, гарэлачных і піўных корчмаў. Дзесяць трымаюць хрысьціяне, дзевяць – габрэі.

1876 ​​год. Лідзкі мешчанін Носель Зэліковіч Пупко будуе піўны завод на ўласным участку. Завод Носеля Пупко пастаянна перабудоўваецца і пашыраецца. У 1899 году завод адпраўляе 58 вагонаў піва ў Кобрын, Беласток, Пінск, Гарадзішча, Ляхавічы.

1901 год. Ліда – другі па велічыні горад Віленскай губерні. У Расейскай імпэрыі прымаюць аналяг нямецкага закона аб чысьціні піва: варыць варта толькі з соладу, хмеля, дрожджаў і вады.

1910 год. У Лідзе прамысловы і піўны бум. Два гарадзкіх піўзавода вараць 4 мільлёна 880 тысяч літраў піва ў год – больш за ўсіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1913 годзе ў горадзе працуе 41 піўная крама, у доме Пупко месьцiцца піўная карчма.

У 1939 годзе ў Ліду прыходзіць савецкая ўлада. 26 лістапада на падставе Дэклярацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі «Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасьці» і Пастановы Часовага ўпраўленьня горада Ліды піўзавод Марка і Сямёна Пупко нацыяналізаваныя.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

На паўднёвым захадзе Ліды побач з аўтатрасай М11, па адрасе: вуліца Пралыгiна, 2, нядаўна быў пабудаваны новы касьцёл у гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Парафія была створаная Ў 1998 годзе, касьцёл асьвечаны 25 жніўня 2008 года.

Каардынаты: 53.930142, 25.266987.

Касьцёл Сьвятой Сям’і

На заходняй ускраіне горада знаходзіцца яшчэ адзін новы касьцёл, якi быў пабудаваны ў 2010 годзе. 14 ліпеня 1996 года былі асьвячоны крыж і пляцоўка пад будаўніцтва сьвятыні. У ліпені 1999 года распачаліся будаўнічыя працы. 10 ліпеня 2010 года адбылася кансэкрацыя касьцёла, якую зьдзейсьніў біскуп Гарадзенскi Аляксандр Кашкевіч.

Каардынаты: 53.899309, 25.256593. Адрас: вулiца Гастэлы, 22.

⟵ Previous part. Part 3
Zamkovaya and Savetskaya streets