Navahradak district

Lubča

Любча – мястэчка на левым беразе Нёмана, знаходзіцца за 26 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Наваградку, за 49 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы – Ліда).

Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Любча заснаваная на беразе Нёмана ў самым канцы XV або пачатку XVI стагодьдзя. Першапачаткова паселішча належала Храптовічам, потым – Гаштольдам, Кішкам, а з 1606 году – Радзівілам. Пасьля гэтага ў мэтах эканамічнага ўмацаваньня і пашырэньня мястэчка ў Любчу былі пераселеныя многія мяшчане з Менска, Наваградку і іншых кралеўскiх гарадоў. У XVII стагодьдзі ствараюцца рамесныя цэхі, адкрываецца друкарня, у якой друкуецца літаратура па паэзіі, медыцыне, гісторыі і іншых навуках.

У перыяд актыўнага будаўніцтва Любчы як прыватнаўласніцкага мястэчка ў 1645 года паселiшча характарызавалася рэгулярнымі асновамі забудовы: прамалінейнымі вуліцамі, выразным дзяленьнем тэрыторыі на кварталы, размяшчэньнем плошчы ў цэнтры мястэчка на галоўнай восі кампазіцыі, якая бярэ пачатак ад замка. Узвышаючыся на ўзгорку, замак як бы узначальваў мястэчка, якое размясьцілася ў яго падножжа.

Замак Кiшак i Радзівілаў

• 1581 год: завершаны першы этап будаўніцтва мураванага замку.
• Пачатак XVIІ стагодьдзя: узьведзены мураваны палац і другая мураваная вежа.
• 1655 год: замак разрабавалі казакі І. Залатаржэкі.
• 1660-я: праведзеныя аднаўленчыя працы.
• XVIII стагодьдще: замак страціў абарончае прызначэньне.
• 1864–1870: узьведзены мураваны нэагатычны палац.

Любчанскі замкавы комплекс размешчаны на левым беразе Нёмана на насыпным пагорку. Першапачаткова ўвесь замак, за выключэньнем адной вежы, быў драўляным. Пазьней ён неаднаразова перабудоўваўся з прыходам новых уладальнікаў. У другой палове XIX стагодьдзя замак перайшоў у рукі прыбалтыйскага дваранскага роду Фальц-Фейнаў. Яны зрабілі тут адну са сваіх загарадных рэзідэнцыяў. Фальц-Фейны пабудавалі палац у стылі англійскай нэаготыкі і рэнесансу. Замак неаднаразова разбураўся падчас войнаў або захопаў. Пасьля Другое сусьветнае вайны засталіся толькі руіны. У Савецкія часы ў замку была пабудавана школа. Потым там знаходзіўся музей.

Тэрыторыя з трох бакоў акружаная ровам, шырыня якога дасягае 30 метраў, а глыбіня – ад 7 да 10 мэтраў, а з чацьвёртага – непасэдна ракой. З чатырох вежаў замка з вялікай нацяжкай захаваліся дзьве. А далей усё было б яшчэ горш, калі б параўнальна нядаўна сіламі энтузіястаў не пачалася рэстаўрацыя. У 2003 годзе валанцёрамі быў створаны фонд Любчанскага замка, пасьля чаго пачаліся работы па рэстаўрацыі для пачатку вежаў, а далей, магчыма, і іншых аб’ектаў.

Каардынаты: 53.752162, 26.068350.

Царква сьвятога Iльлi

Праваслаўная царква ў Любчы, пабудаваная ў 1910–1914 гадох, была асьвечаная ў імя сьвятога прарока Ільлі. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю.

Координаты: 53.753305, 26.060409.