Navahradak district

Navahradak

Novogrudok is one of the oldest, most significant and famous cities in Belarus. It was here that the statehood of Belarus began long ago. Many objects of historical heritage have been preserved here, the historical center of the city is compact and very beautiful.

The city is located on high and steep hills. From the castle, for many kilometers, a beautiful panorama of suburban distances and forests opens. It is no coincidence that Novogrudok is called “Belarusian Switzerland”. The picturesqueness of this corner is praised by many poets.

To visit Novogrudok is at the same time an important duty of every self-respecting Belarusian or foreign tourist who has come to the city, and at the same time a pleasant pastime that will bring a lot of pleasure from walking and exploring the city.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1044 год. Паводле археалягічных дасьледаваньняў, у канцы Х стагодзьдзя на тэрыторыі сучаснага места ўзьнікла старажытнае паселішча, умацаванае да сярэдзіны ХІ стагодзьдзя. Першы імаверны пісьмовы ўспамін пра Наваградак датуецца менавіта 1044 годам, аднак некаторыя дасьледнікі ставяць гэтае сьцьверджаньне пад сумнеў.
• ХІІ стагодзьдзе. Як сьведчаць археалягічныя зьвесткі, тады Наваградак складаўся зь дзядзінца (Замкавая гара), вакольнага гораду і пасаду. У ХІІІ—XIV стагодзьдзях ён быў цэнтрам удзельнага княства.
• 1235 год. Упершыню згадваецца князь Ізяслаў Наваградзкі. Зь сярэдзіны 1240-х на запрашэньне мясцовых баяраў тут пачаў княжыць Міндоўг, што паспрыяла ўтварэньню Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Наваградку.
• 1249–1242 гады. Галіцка-валынскія князі ў кааліцыі з Інфлянцкім ордэнам учынілі шэраг ваенных выправаў, што прымусіла Міндоўга пайсьці на прымірэньне з ордэнам.
• 1253 год. Ад імя папы рымскага Міндоўг каранаваўся ў Наваградку на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага). Аднак у 1254 годзе сын Міндоўга Войшалк склаў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў места Раману Данілавічу. У 1258 годзе ў выніку разрыву міру Войшалк зноў пачаў княжыць у Наваградку. У барацьбе супраць Галіцка-Валынскага княства і жамойцкіх князёў ён аб’яднаў вакол сябе Пінскую зямлю, Нальшчаны і Дзяволту.

Наваградак. Каранацыя Міндоўга. Гравюра з кнігі Л. Ходзькі «La Pologne», 1824 год

• 1250-я, 1274, 1276 і 1277 гады. Наваградак неаднаразова церпiць ад набегаў мангола-татараў і іх хаўрусьнікаў – дружынаў галіцка-валынскіх князёў. Пазьней, у 1314, 1321, 1341, 1390 і 1394 гадох сюды ўчынялі свае выправы крыжакі. Апроч таго, на места рабілі набегі крымскія татары (апошнія адбываліся ў 1505–1506 гадох).
• 1329 год. Наваградак знаходзцца ў валоданьні Карыята, па 1358 годзе – ягонага сына Фёдара, з 1386 году – Карыбута. На 1392 год места было адным з цэнтраў вялікакняскага дамэну. У канцы XIV – пачатку XV стагодзьдзяў вялікі князь Вітаўт пасяліў у Наваградку і ягоных ваколіцах татараў.
• 1316 год. Наваградак робіцца цэнтрам незалежнай ад Масквы Літоўскай мітраполіі, якая ахоплівала праваслаўную царкву Вялікага Княства Літоўскага і Галіцыі (да 1330 году).
• 1422 год. У Наваградзкім фарным касьцёле адбыўся шлюб караля польскага Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай, які даў пачатак дынастыі Ягелонаў. У 1428 годзе Вітаўт запісаў места разам з навакольнымі вёскамі ў пажыцьцёвае валоданьне сваёй жонцы Ўльяне.
• 1507 год, студзень. Наваградак зрабіўся сталіцай ваяводзтва.
• 1511 год, 26 ліпеня. Вялікі князь Жыгімонт Стары надаў месту Магдэбурскае права, якое пацьвярджалася ў 1562, 1595 і 1776 гадах.
• 1518 і 1534 гады. Наваградак пацярпеў у выніку войнаў Маскоўскац дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.
• XVІ стагодзьдзе. Наваградак робiцца адным з цэнтраў Рэфармацыі.
• 1581 год. У гэт год iпазьней тут праходзілі паседжаньні Галоўнага Трыбуналу.
• 1596 год. У выніку Берасьцейскай уніі Літоўская мітрапаліцкая катэдра зрабілася грэка-каталіцкай.
• 18 сакавіка 1595 году. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза зацьвердзіў мескі герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраеньні з крыламі за сьпінай, у правай руцэ – меч, у левай – шалі», а ў 1597 годзе ён даў мяшчанам Наваградку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы на працягу 2 тыдняў на каталіцкія сьвяты Тры Каралі і Тройцу.
• 1648 год. Наваградак пацярпеў ад набегаў казакаў. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў верасьні 1655 году яго захапіла маскоўскае войска А. Трубяцкога. Па вызваленьні, у 1661 годзе вялікі князь у зьвязку з ваеннымі спусташэньням скасаваў для Наваградку выплату падаткаў тэрмінам на 4 рокі. У Вялікую Паўночную вайну (1700–1721) у 1706 годзе швэдзкія войскі занялі места і зруйнавалі замак.
• XVI–XVIII стагодзьдзi. Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы (пажары 1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны – у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касьцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы; эпідыэміі 1590, 1592, 1603, 1708 гадоў) прывялі Наваградак да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У канцы XVІІІ стагодзьдзя ў месьце дзейнічалі 3 вуніяцкія царквы, 5 касьцёлаў, 6 кляштараў, сынагога і мячэт.
• 1795 год. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе зрабіўся цэнтрам павету Слонімскага намесьніцтва (з 1801 году Гарадзенскай, з 1842 году Менскай губэрні).
• 24 сьнежня 1798 году ў самім месьце або ў блізкім да яго Завосьсю нарадзіўся паэт Адам Міцкевіч.
• 22 ліпеня 1831 году. За часамі вызвольнага паўстаньня 22 ліпеня 1831 году Наваградак з-пад расейскай улады на пэўны час вызваліў атрад Ю. Кашыца і М. Межаеўскага.

Даўні Наваградак. Фота М.Астанковiча, 1905 год


• 22 верасьня 1915 году. У Першую сусьветную вайну Наваградак займалі нямецкія войскі (у гэты час тут збудавалі электрастанцыю, правялі тэлефанізацыю і праклалі вузкакалейку). 27 сьнежня 1918 году ў места ўвайшлі бальшавікі, з 18 красавіка 1919 да 19 ліпеня 1920 і з 1 кастрычніка 1920 году – польскія войскі.
• 25 сакавіка 1918 году. Наваградак, як і ўся этнічная тэрыторыя беларусаў, абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 траўня 1919 году тут адкрылася Наваградзкая беларуская гімназія.
• 1921 год. Згодна з Рыскай мірнай дамовай Наваградак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, яшчэ раней у 1919 годзе аднавілася Наваградзкае ваяводзтва. У 1920-я – 1930-я ў месьце выходзіла больш за 10 найменьняў пэрыядычных выданьняў, у кастрычніку 1922 году пачала выдавацца першая ў Наваградку беларуская газэта «Наша Бацькаўшчына». У 1924–1931 гадах на Малым замку насыпалі курган у гонар Адама Міцкевіча, 11 верасьня 1938 году адкрыўся ягоны музэй.
• 1939 год. Наваградак увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 1954 году места – у складзе Гарадзенскай вобласьці).
• 8 студзеня 1963 году. Наваградак атрымаў статус гораду абласнога падпарадкаваньня.

 Наваградзкі замак

Наваградзкі замак – унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтар Наваградку, рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў Вялікага княства Літоўскага. Існаваў у XI–XVII стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.

З пачатку XI стагодзьдзя да сярэдзіны XIII стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове XIII стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Сёньня яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.

Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У 1274 годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы аддзелаў крыжакоў захапіць замак (у 1314 годзе на чале з магістрам Гайнрыхам фон Плёцке, у 1391 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Валенродам і ў 1394 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Юнгінгенам і маршалам Вэрнэрам Тэтынгерам) таксама ня мелі посьпеху.

Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак XV стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя Калодзежная вежа і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.

Напачатку XVI стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа Дазорца. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.

Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу XV–XVI стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая Меская вежа-брама стала цэнтрам форбурга, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.

Такім чынам у XVI стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.

Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка

Гэты ж самы ракурс сёньня. Вид на замок и Фарный костёл со стороны горы Миндовга

Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 1654–1667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падаваў Ян Чачот у сваёй балядзе «Наваградзкі замак».

У 1802 годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы гораду. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы XIX стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоваў.

Толькі ў 1921 годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў 1922–1930 гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З 1956 году ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.

Фарны касьцёл i замак а палове шостай ранiцы

Фарны касьцёл i замак а сёмай гадзiне ранiцы

Перыядычна ходзяць чуткі пра тое, што замак збіраюцца рэстаўраваць ці нават рэканструяваць. Верыцца ў гэтае з цяжкасьцю, бо каб рэканструяваць, трэба мець дэталёвыя чарцяжы, пляны ці хаця б малюнкі. Чаго, на жаль, не захавалася. Так што на дадзены момант некаторыя вежы закансэрваваны, каб не разбураліся далей. І мабыць, гэта правільна.

Гара Міндоўга

Паводле паданьня, на гэтым пагорку ў XIII стагодьдзi быў пахаваны заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага князь Міндоўг. Незадоўга да сьмерці ад рук сваіх палітычных супраціўнікаў ён адмовіўся ад каталіцтва і быў пахаваны па паганскаму абраду пад гарой (курганом).

Паводле іншай версіі, такая назва магла ўзьнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 годзе каранацыя Міндоўга, які прыняў ад Папы Рымскага Інакенція IV карону і тытул Караля Літвы – першага і адзінага, бо паводле летапісу, каранацыя праходзіла не ў замку, а каля яго.

Прыкладна з канца XVII стагодьдзя на гары Міндоўга размяшчаліся агульнагарадскія хрысьціянскія могілкі. Перасталі гэтыя могілкі выкарыстоўвацца для пахаваньняў з пачатку 1920-х гадоў. Захаваліся некаторыя надмагільныя пліты. Найстарэйшы надмагільны помнік, які захаваўся да нашага часу, датуецца 1820 годам.

У ліпені 1993 года на гарадзкім сьвяце з нагоды 740-годьдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары ўстаноўлены памятны знак скульптара У. М. Лятуна.

Памятны камень ля гары Міндоўга

Вулiца Малы Замак. Помнік Адаму Міцкевічу

Першая спроба ўсталяваць памятную кампазіцыю ў гонар вялікага паэта была ў 1860 годзе. У той час шляхта напісала і адправіла ліст уладам, у якім зьмяшчалася прашэньне аб тым, каб паставіць помнік паэту. Аднак гэты ліст так і ня быў разгледжаны ўладамі. Прычынай таму быў указ аб адмене прыгоннага права. З-за гэтага палітычная сітуацыя ў краіне абвастрылася – у гэты час ужо поўным ходам падрыхтоўваліся да паўстаньня 1863 года.

Пакуль ліст ляжаў на паліцы у кіраўнікоў, высьвятліўся цікавы факт: на тым месцы, дзе плянавалася ўсталяваць помнік паэту, тутэйшы лекар вырашыў пабудаваць дом.

Дзякуючы старэйшай дачке паэта, у 1903 годзе ў Міхайлаўскім касцёле Наваградка быў узведзены бронзавы бюст А. Міцкевіча. Аднак з нестабільнай сітуацыі ў краіне гэтае месца не стала даступным.

Да 85-ай гадавіны сьмерці паэта ў Наваградку зноў была праведзеная спроба пабудаваць памятную кампазіцыю. Ўлады дазволілі ўзвядзеньне помніка, аднак з-за пачатку Другое сусьветнае вайны будаўніцтва прыйшлося адкласьці.

Толькі ў 1992 годзе ў Наваградку быў усталяваны манумэнт выдатнаму паэту. Аўтар – скульптар Валяр’ян Янушкевіч.

Міжраённы аддзел КДБ, ваенкамат

У 2004 годзе недалёка ад гары Міндоўга ўсталявалі цікавую скульптуру пад назвай ‘Рыцар’ аўтарства Хведара Саратцава.

Інсталяцыя ‘Музыка’

Стары горад вачыма вулічных мастакоў

Мурал на будынку па вулiцы Савецкай, 7

Карцінная галерэя

Касьцёл Перамяненьня Пана (Фарны)

Касьцёл Перамяненьня Пана (Фарны) знаходзіцца з усходняга боку ля падэшвы Замкавай гары, на гістарычнай Кавальскай вуліцы. Твор архітэктуры готыкі і сармацкага барока.

Фарны касьцёл у Наваградку збудавалі ў 1395 годзе з фундацыі Вітаўта на месцы колішняга паганскага капішча. У 1422 годзе ў касьцёле адбылося вясельле караля і вялікага князя Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, пачынальніцай дынастыі Ягайлавічаў.

У 1643 годзе на загад кашталяна наваградзкага Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сьцяну капліцы Божага Цела ўмуравалі мэмарыяльную пліту ў памяць пра брата і паплечніках, загіблых у бітве пад Хоцінам у 1621 годзе.

14 ліпеня 1714 году каад’ютар біскуп віленскі Мацей Анцут асьвяціў нарожны камень новага мураванага касьцёла. Будаваньне вялося ў 1719–1726 гадох мясцовымі мулярамі Якубам Бокшам, Юрыем Ўрлоўскім, Андрэем Шарэцкім, Юрыем Стапкоўскім. У кампазыцыю будынка ўлучылі дзьве гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касьцёла. У 1723 годзе разбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Божага Цела, у 1776 годзе пераасьвяцілі ў гонар Перамяненьня Пана.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. 12 лютага 1799 году тут прыняў хрост сын Барбары і Мікалая Міцкевічаў, які атрымаў імя Адам.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл. Пазьней помнік паступова прыходзіў у заняпад. У 1906 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

У 1921 годзе пачалося аднаўленьне касьцёла. У 1922 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі на Дзень Усіх Сьвятых нанава асьвяціў адноўленую сьвятыню. У 1920-я гады на сьцяне касьцёла, налева ад уваходу, усталявалі невялікую мармуровую дошку ў гонар хросту А. Міцкеіча, а на сьцяне капліцы (старажытнага гатычнага касьцёла) умуравалі табліцу на памяць пра вянчаньне караля і вялікага князя Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай.

Каардынаты: 53.601280, 25.829952.

Апсыда касьцёла

Iнтэр’ер касьцёла

Цэнтральны пляц

Гандлёвыя рады

Гандлёвыя рады на Цэнтральным пляцы былі пабудаваны ў 1812 годзе.

Забудова пляца

Даходныя дамы й царква сьвятога Мікалая

Царква сьвятога Мікалая

Кляштар ордэна францішканаў існаваў у Наваградку ўжо ў 1323 годзе, што вынікае зь ліста князя Гедзіміна да Папы Рымскага. Пабудова драўлянага касьцёла датуецца 1434 годам. Мураваныя касьцёл і кляштар збудавалі ў 1780 годзе (паводле некаторых зьвестак, нават у 1714 годзе). Фундатарам будаваньня быў падстолі наваградзкі Тамаш Вайніловіч.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 года) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) улады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а ў 1846 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1852 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.

Каардынаты: 53.598595, 25.823362.

Iнтэр’ер Мiкалаеўскай царквы

Старая забудова ў двары Мікалаеўскай царквы.

Касьцёл сьвятога Міхала Арханёла пры кляштары дамініканаў

Першы храм на гэтым месцы быў узьведзены ў 1714–23 гадох на месцы заснаванага Вітаўтам ў 1395 годзе аднаго з самых першых беларускіх касьцёлаў.

У 1624 годзе ваявода віленскі Крыштап Хадкевіч заснаваў у Наваградку кляштар дамініканаў. Першыя пабудовы былі драўлянымі. Каля 1724 году на іх месцы збудавалі ў стылi барока і клясыцызму мураваныя касьцёл і кляштарны корпус. У час пажараў 1751 і 1831 гадоў помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1751–1831 гадох пры кляштары дзейнічала дамініканская школа.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 года ) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1807–1815 гадах у школе пры кляштары вучыўся Адам Міцкевіч.

У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў улады Расейскай імпэрыі зачынілі школу, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гады касьцёл значна перабудалі ў стылі клясыцызму.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус. У паваенны час касьцёл прыстасавалі пад мэблевае сховішча, а пасьля пажару ён быў пакінута ў стане руінаў.

У 1992 годзе касьцёл вернуты каталіцкай абшчыне горада. Пасля працяглай рэстаўрацыі ён бы стане пераасьвечаны ў 1997 годзе. У 2003 годзе згодна з праектам мінскага архітэктара А. Я. Кандратава пачалася рэстаўрацыя двух лініяў кляштарнага корпуса. Тут павінны размясьціцца рэкаллекцыйны цэнтар (пастырскі цэнтар) і дом міласэрнасьці.

Каардынаты: 53.597369, 25.824640.

Вiдарыс касьцёла а полове дзявятай вечара

Той жа ракурс а сёмай гадзiне ранiцы

Апсыда касьцёла

Царква Сьвятых Барыса й Глеба (колiшнi кляштар базылянаў)

Кляштар базылянаў з’явіўся ў горадзе ў 1620 годзе. Яны ж ў 1519 годзе пабудавалі царкву, прыстасаваную для абароны. У XVII стагодьдзі яна была рэканструяваная і атрымала іншае аблічча.

Пры перабудове расейскімі ўладамі ў другой палове XIX стагодьдзя над дахам царквы ўзьвялі драўляны светлавы барабан з купалам-цыбулінай, да галоўнага фасаду прыбудавалі прытвор, а на гатычныя вежы ўзьнялі купалы-цыбуліны.

У першай палове XX стагодьдзя ў выніку рэканструкцыі перакрыцьцяў вежам царквы вярнулі першапачатковы выгляд. Але ў 2010 годзе, як і многія іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, царква зноў пацярпела ад рэканструкцыі, якую праводзіў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату. У выніку на строгім гатычна-рэнесансным храме зноў з’явіліся праваслаўныя цыбулькі і іншыя элемэнты, якiя сур’ёзна зьмянілі першапачатковы выгляд.

Каардынаты: 53.600129, 25.823850.

А так кляштар выглядаў у сярэдзiне XIX стагодьдзя.

Саборны пляц. Кляштар базылянаў. Е. Паўловiч. 1848 год

Вулiца Мiцкевiча

Вулiца Мiцкевiча, 9

Будынак тыповай забудовы польскага архiтэктара Ежы Бэйла 1920-х гадоў. Прызначаўся для кiраўнiка адмiнiстрацыi Наваградзкага ваяводзтва. У гэтым доме пражывала трое з шасьцi ваявод Наваградзкага ваяводзтва.

Вулiца Мiцкевiча, 11. Райвыканкам (колiшняя Ўправа ваяводзтва)

Былая ўправа ваяводзтва была пабудаваная на вуліцы Міцкевіча ў перыяд міжваеннай Польшчы ў 1920–1930 гады.

Каардынаты: 53.593922, 25.822116.

Вулiца Мiцкевiча, 30

Вулiца Савецкая

Мясцовы ЗАГС. Афіцыйны адрас – 1-ы завулак Леніна, але фасад выходзіць на вуліцу Савецкую.

Каардынаты: 53.596150, 25.825108.

Над уваходным парталам ўсталяваная скульптура такога вось стража.

Мячэт

Пра існаваньне мячэту ў Наваградку вядома прынамсі з XVI стагодзьдзя. Прывілей на будаўніцтва мячэту ў 1792 годзе наваградзкія татары атрымалі ад караля РП Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Праз чатыры гады ў Наваградку на тым месцы адбылося першае служэньне.

У 1855 годзе на месцы старога мячэту на сродкі Аляксандра Асанавіча, адстаўнога маёра, быў пабудаваны новы мячэт. Да 1939 году пры мячэце працавала рэлігійная школа – мактаб. У 1945 годзе мячэт быў зачынены і перабудаваны ў жылую хату, і ў гэтым стане знаходзіўся да 1994 году, пакуль ня быў адданы вернікам. Тады пачалася перабудова сьвятыні, і 11 ліпеня 1997 году мячэт аднавіў сваю дзейнасьць. Адкрыцьцё было прымеркавана да 600-годзьдзя пасяленьня татараў на Беларусі.

Каардынаты: 53.593766, 25.826179.

Дзіцічы садок ля мячэта

Дзіўнае суседства: побач з мячэтам знаходзіцца дзіцячы садок у будынку, якi вельмі падобны на сам мячэт. Ці то мусульмане пабудавалі яго для сябе, ці то горад аддаў пад садок выпадкова падобны будынак. Як бы там не было, будынак садка досыць прыгожы.

Царква ў гонар іконы Божай Маці ‘Неспадзяваная Радасьць’

Царква была пабудаваная ў 2001 годзе.

Каардынаты: 53.592002, 25.806594. Адрас: Францiшка Скарыны, 8.