Navahradak district

Usielub

Усе́люб – вёска на рацэ Плісе, знаходзіцца за 15 кiлямэтраў на поўнач ад Наваградку; за 18 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Іўе.

Уселюб – даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Сьвятога Казімера, адна з найбольш старажытных каталіцкіх сьвятыняў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XV стагодьдзя. Зь іншых мясцовых славутасьцяў вылучаюцца клясыцыстычныя царква Сьвятога Міхала Арханёла, капліца-пахавальня і сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўселюб датуецца 1422 годам і зьмяшчаецца на пячатцы Яна Няміры: «У 1433 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацьвердзіў наданьне маёнтку роду Неміровічаў».

У XV стагодьдзi ўва Ўселюбе заснавалі касьцёл. У 1-й палове XVI стагодьдзя маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазьней – ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў Уселюб увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Па сьмерці С. Давойны ў 1571 годзе маёнтак перайшоў да ягонай удавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 годзе прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576–1642 гадох касьцёл перарабілі пад кальвінскі збор. З 1713 году Ўселюб знаходзіўся ў валоданьні А. Навасельскага, потым М.Ф. Радзівіла, у 1746 годзе перайшоў да ягонага сына Альбрэхта, а ў 1790-я гады – да А.М. Пацея.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 года) Уселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Маёнтак перайшоў да графа Юзэфа О’Рурка, што паходзіў са старажыткага ірляндскага роду, і зрабіўся адным з асяродкаў «галянскага» (і «швэйцарскага») сыраварства ў Наваградзкім павеце.

Пры О’Рурках мястэчка дасягнула эканамічнага росквіту. Тут былі дзьве царквы, дзьве капліцы, касьцёл, сынагога, ня лічачы крамаў і заезных двароў. Генэрал кавалерыі Юзэф О’Рурк стаў адным з герояў вайны 1812-га году. Сёньня пра слаўную мінуўшчыну нагадваюць былы пэйзажны парк з маляўнічай сажалкай, велічны барокавы касьцёл ды загібы старажытнай вулічнай пляніроўкі.

Касьцёл Сьвятога Казімера

Касьцёл Сьвятога Казімера – помнік архітэктуры XV стагодьдзя, твор архітэктуры готыкі. Уселюбскі касьцёл — адна зь першых гатычных мураваных сьвятыняў у Вялікім Княстве Літоўскім, збудаваная фэўдалам, а не вялікім князем або кімсьці зь яго родных.

У 1-й палове XV ст Ян Няміра, або ягоны сын Андрэй, фундаваў ўва Ўселюбе каталіцкую сьвятыню. Першае пісьмовае сьведчаньне пра існаваньне парафіі датуецца 1489 годам: сярод сьведкаў аднога дакумэнту ўпамінаецца ўселюбскі плябан Багуслаў.

Па сьмерці ў 1573 годзе ваяводы полацкага Станіслава Давойны, які валодаў Уселюбам, мястэчка перайшло да Мікалая Радзівіла «Рудога». Апошні, будучы шчырым кальвіністам, ператварыў касьцёл у кальвінскі збор. За час знаходжаньня ў кальвіністаў сьвятыня зьведала перабудову: гатычныя скляпеньні замянілі драўлянымі, а контрфорсы паменшылі.

У 1642 годзе касьцёл вярнулі каталікам і асьвяцілі ў імя Сьвятога Казімера. У XVIII стагодьдзi будынак зноў рэканструявалі. У XVIII – першай палове XIX стагодьдзя у цэнтры галоўнага фасаду існаваў невялікі бабінец.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1897 годзе да галоўнага фасаду прыбудавалі 3-ярусную вежу-званіцу, якая гарманічна дапоўніла архітэктуру старога касьцёла.

У 1986 годзе ў будынку адбыўся моцны пажар. У 1988–1991 гадох помнік адрэстаўравалі. 14 верасьня 1991 году адбылося паўторнае асьвячэньне касьцёла пад тытулам Сьвятога Казімера.

Мяркуючы па ўсім, касьцёл ува Усе́любе – самы стары касцёл на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Каардынаты: 53.717658, 25.804761.

Апсыда касьцёла

Несколько фигур на входе в костёл

Iнтэр’еры  касьцёла

Люстра

Вид на внутренний объём костёла из помещения для отдыха ксендза

Виды с хоров

Снова люстра

Плябанiя

Капліца-пахавальня О’Руркаў

Юзэф О’Рурк у другой палове XIX стагодьдзя пабудаваў ва Уселюбе сядзібу з выглядам на раку Плісу. Яна адпавядала традыцыям позняга клясіцызму. З усходняга боку да сядзібы вяла пад’язная алея, з процілеглага знаходзілася капліца. З паўднёвага боку размяшчаўся парк плошчай каля 10 гэктараў, які перасякалі шматлікія прагулачныя алеі і дарожкі.

Апошнім уладальнікам сядзібы быў граф Карл Мар’ян Аляксандр О’Рурк. Мясцовыя жыхары называлі яго граф Кароль. Ён валодаў радавымі землямі Уселюба да 1939 года.

Радавая капліца-пахавальня была пабудаваная ў 1837 годзе.

Каардынаты: 53.717547, 25.806779.

Царква Сьвятога Міхала Арханёла

Царква сьвятога Міхала Арханёла – помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя стылю барока. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер – у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Мастацкае аблічча царквы значна пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ўва Ўселюбе збудавалі ў XVIII стагодьдзі на месцы драўлянай царквы 1630 году.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ўселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1848 годзе царкву перабудавалі.

За савецкім часам царква працягвала дзейнічаць.

Каардынаты: 53.719538, 25.793780.