Ščučyn district

Ladzk

Лядзк – вёска, што знаходзіцца за 9 кIлямэтраў на паўночны захад ад Шчучына, за 74 км ад Горадні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка. На поўначы вёскі працякае рака Спушанка.

Касьцёл сьвятога Станіслава

Касьцёл у Лядзку пабудаваны ў 1905 годзе з цэглы у стылі нэаготыкі з элемэнтамі стылю мадэрн. Уяўляе сабой прамакутны ў пляне аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудаваная пяцігранная апсыда. Да галоўнага фасаду далучаная высокая двух’ярусная вежа, завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаныя вокнамі-ружамі.

Унутры касьцёл падзелены на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. У інтэр’еры вылучаны дапаможныя памяшканьні ў нартэксе і абапал апсыды.

Каардынаты: 53.637377, 24.614193.