Ščučyn district

Vasiliški

Васілі́шкі – вёска на левым беразе ракі Шкардзянкі пры ўтоку яе ў Лебяду, знаходзяцца за 22 кiлямэтры на паўночны ўсход ад Шчучына, за 17 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Васілішкі – даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў канцы XIV стагодьдзя ў «Апісаньні літоўскіх дарог» Тэўтонскага ордэна.

Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў канцы XV – пачатку XVI стагодзьдзяў было сталіцай павету. У 1499–1766 гадох існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сьцяцковіч, Ян Радзівіл, Васіль Львовіч Глінскі, Станіслаў Кішка. Відаць ад гэтага прозьвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак – «кішкары»), Ян Шчытовіч, Якуб Кунцэвіч, Ян Радзівіл. У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідзкага павету. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя староства знаходзілася ў валоданьні Міхала Казімера Агінскага.

Касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля

Першы драўляны касьцёл сьвятога Апостала Пятра быў пабудаваны ў Васілішках па ўказе польскага караля Казіміра Ягелончыка ў 1489 годзе, але ў 1655 годзе падчас вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ ён быў разбураны. У 1658 Марцін Дамінік Лімонт, судьдзя лідскага земства і будучы віцебскі кашталян, заснаваў кляштар дамініканаў, а Катажына Францкевіч з роду Абрахамавічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго добраўпарадкаваньне 10 000 злотых. У перыяд з 1769 па 1832 гады манахі пабудавалі тут каменны кляштар, а ў 1769 годзе ён быў зноў перабудаваны і атрымаў сучаснае аблічча ў стылі віленскага барока.

У 1832 годзе расейскія ўлады кляштар закрылі, а ў другой палове XIX стагодьдзя разбурылі кляштарныя карпусы. У міжваенны час касьцёл быў вернуты каталікам і адрэстаўраваны польскімі ўладамі.

Каардынаты: 53.777270, 24.849149.

Перад уваходам у касьцёл знаходзіцца помнік Яну Паўлу. II.

Iнтэр’еры касьцёла