Slonim district

Parečča

Упершыню Парэчча згадваецца ў летапісах у сярэдзіне XVI стагодьдзя. Здарылася гэта па прычыне судовай справы, у якой гаворка ідзе пра тое, як пабіліся два мясцовыя жыхары, якія пазьней судзіліся але, у выніку, прымірыліся ў слонімскай карчме.

У канцы XVI стагодьдзя Парэчча было валоданьнем братоў Нарбутаў, а з пачатку XVII стагодьдзя паселішча адышло ўплывоваму роду Валовічаў. У Парэччы Валовічы ўзьвялі драўляны палац з паркам, з садам і рознымі гаспадарчымі будынкамі. Акрамя гэтага, яны пабудавалі прыстань на рацэ Шчара і вазілі свой тавар для продажу ў Рыгу і Кёнігсбэрг.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі апынулася складзе Расейскай імпэрыі. У той час Парэччам кіраваў Казімір Валовіч, які, патрапіўшы пад уладу Расеі, стаў шукаць аднадумцаў, каб вызваліць сваю зямлю. У 1819 годзе ён знайшоў такіх людзей і стаў сябрам масонскай ложы Наваградка.

У Наваградзкай масонскай ложы «Вузел адзінства» Казімір Валовіч хутка атрымаў ступень Майстра і блакітны фартух. У вялізнай бібліятэцы Казіміра Валовіча было 163 кнігі масонскай літаратуры. Наваградзкая масонская ложа марыла пра свабоду і роўнасьць ўсіх саслоўяў, марыла знішчыць расейскае самадзяржаўе і пачаць рэвалюцыю, як у Францыі, Іспаніі і Партугаліі.

Міхаіл Валовіч, сын Казіміра, стаў змагаром за незалежнасьць сваёй радзімы і за вызваленьне сялянаў ад прыгоннага права. Ён удзельнічаў у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1830–1831 гадоў, а па яго задушэньнi эміграваў у Францыю. За ўдзел у паўстаньні вёска Парэчча, якая ў той час належала яму, была канфіскаваная дзяржавай.

У эміграцыі рэвалюцыянэры падзялілі ўсю Беларусь на акругі і кожнай акрузе прызначылі паўстанцкага начальніка. І Міхаіл Валовіч стаў начальнікам Слонімска-Наваградзкай акругі. Яго першапачатковай мэтай было не працяг рэвалюцыі. Ён хацеў пражыць тут усё сваё астатняе жыцьцё і памерці ў Беларусі.

Міхась Валовіч стварыў тут партызанскі атрад, але моцны сялянскі рух яму падняць не атрымалася. Супраць Валовіча кінуў усе свае сілы гарадзенскі губэрнатар Мураўёў, людзі якога змаглі схапіць Валовіча і яго таварышаў. Мураўёў вынес прысуд: прылюдна чвартаваць на гпрпдзенскiм пляцы. Але пазьней прысуд зьмянілі – Міхася Валовіча павесілі.

У вёсцы Парэчча быў помнік Міхалу Валовічу, але ён быў разбураны Саветамі. І сіламі мясцовых жыхароў і яго спадчыньнікаў на старых уніяцкіх могілках быў пастаўлены крыж у памяць пра паўстанца Міхаіла Валовіча і яго сяброў.

Царква сьвятога Георгія

Церковь святого Георгия находится не в самой деревне Поречье, а в километре к северу от деревни, на левом берегу реки Щара. Построили церковь в 1867 году на месте старой, разрушенной униатской церкви. В советские времена церковь была складом.

А в 1970-х годах церковь загорелась. Местные жители, увидев, что церковь горит, позвонили в пожарную службу. Пожарные приехали, стали возле церкви, но тушить не стали. Видно, был приказ церковь не тушить, и она сгорела. Остались только одни стены. Местные жители рассказали, что человек, который ее поджег, через месяц облил себя бензином и сгорел. А церковь отстроили вновь.

Каардынаты: 53.166447, 25.273751.