Smargoń district

Ivaškoŭcy

Іва́шкаўцы – невялікая вёска побач са знакамітым касьцёлам у Солах. Каля вёскі працякае рака Ашмянка.

Капліца-пахавальня Качанаў

Капліца-пахавальня роду Качанаў пабудаваная на каталіцкіх могілках у вёсцы на мяжы XIX–XX стагодзьдзяў. Пакуль побач у Солах будаваўся новы мураваны касьцёл, яна выконвала ролю храму. Будынак пабудаваны ў нэагатычным стылі й нядрэнна захаваўся да нашых дзён.

Паблізу капліцы-пахавальні помнік жаўнерам, што загінулі ў часы Першае сусьветнае вайны.

Каардынаты: 54.510705, 26.173447.