Smargoń district

Śviatlany (Rybaki)

Сьвятляны (Рыбакi) – вёска за шэсьць кілямэтраў на поўнач ад цэнтра Смаргоні.

У 1861 годзе маёнтак Сьвятляны Свянцянскага павету належаў памешчыку Аляксандраву. У маёнтку налічвалася 186 прыгонных душ мужчынскага полу (у тым ліку 11 дваровых) і 46 асобных двароў.

На сёньня ў вёсцы захаваліся рэшткі маёнтку ХІХ стагодзьдзя.

Царква сьвятых Пятра й Паўла

Царкву ў Сьвятланах часам залічваюць да суседняй вёскі Рыбакі, ды і насамрэч царква размешчаная дзесьці на паўдарозе паміж вёскамі. Пабудавана царква ў 1936 годзе.

Каардынаты: 54.524533, 26.400750.

Iнтэр’ер царквы