Smargoń district

Višnieŭ

Вішнеў, Вішнева – вёска на беразе возера Вішнеўскага, знаходзіцца за 31 кiлямэтар на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Смаргонь. Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Упершыню Вішнеў упамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва пад назвай Вішнёў-Свірскі (Wiszniew Świrski). У розныя часы Вішневам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні.

На 1866 год у Вішневе было 49 двароў, на 1886 год – 34 двары, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі шынок і крама. У 1892 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. У 1893 годзе побач зь мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе знаходзілася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кнігаў. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.

Касьцёл сьвятога Тадэвуша

У 1811 годзе тагачасныя ўладальнікі мястэчка Сулістроўскія пачалі тут будаўніцтва каменнага касьцёла Святога Тадэвуша ў стылі клясіцызму, у 1820 годзе будаўніцтва было завершанае. Па задушэньнi нацыянальна-вызвалбнага паўстаньня 1863–1864 гадоў расейскія ўлады сілком перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхата.

У 1921 годзе будынак храма быў вернуты каталікам і ў 1935 годзе адрэстаўраваны.

Каардынаты: 54.714025, 26.520380.

Iнтэр’еры касьцёла