Smargoń district

Žodziški

Жодзішкі – вёска на рацэ Вяльлі, знаходзіцца за 19 кiмямэтраў на поўнач ад Смаргоні, на аўтамабільнай дарозе Варняны – Кабыльнік (Нарач). Жодзішкі – даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Першы пісьмовы ўпамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішкавічам, датуецца 1511 годам. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы.

На працягу XVI стагодьдзя селішча зьмяніла шэраг уладальнікаў. Імі былі Забярэзінскія, Асціковічы, Кішкі. Прыблізна ў 1553 годзе Асьціковічамі быў збудаваны касцёл, а ў канцы XVI стагодьдзя Кішкі пабудавалі тут кальвінскі збор. У XVII стагодьдзі на сродкі новага ўладальніка Гераніма Камара быў пабудаваны касьцёл сьвятой Тройцы з дзеючай пры ім школай, але да нашых дзён яны не захаваліся. З другой паловы XVII стагодьдзя Жодзішкі сталі належаць Міцкевічам. Барабара Міцкевіч заснавала езуіцкі кляштар і калегіюм, і перадала ім свой маёнтак.

У 1774 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу магдэбурскае права

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Уладальнікі мястэчка Осцікавічы заснавалі тут першы касцёл, у 1550 годзе ён узгадваецца ўжо як дзеючы. Пры канцы XVI стагодьдзя па фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках узводзіцца каменны кальвінскі збор у стылі рэнесанс. Па іншых зьвестках, яго пабудаваў на месцы касьцёла Крыштаф Комар у 1612 годзе, а сын Крыштафа, Геранім Комар, вярнуў род у каталіцкую веру і да 1669 года пабудаваў новы драўляны касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшае Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу.

Згодна з візітамі 1654–1700 гадоў касьцёл ужо тады быў мураваны, меў дзве капліцы. Побач з касьцёлам стаялі гаспадарчыя будынкі, плябанія і шпіталь.

У 1708 годзе побач, у падоранай Барбарай Мінкевіч і яе сынам Адамам сядзібе, аселі езуіты. У 1727 годзе яны пабудавалі касьцёл Святога Юды Тадэвуша, у 1745 годзе адкрылі музычную бурсу, у 1767 годзще – аптэку. Непадалёк ад збора ў 1757—1766 гадоў паводле праекта архітэктара Т. Жаброўскага пабудаваны двухпавярховы калегіум, для ўпрыгожаньня якога жывапіснымі размалёўкамі запрасілі беларускага мастака М. Бейтніка. З 1756 года тут пачалі выкладаць філязофію, так мясцовы калегіум перайшоў у ранг вышэйшых навучальных устаноавў. Ад калегіума езуіты заснавалі місіі ў Войстаме і Данюшаве. Аднак сваёй галоўнай мэты айцы езуіты так і не дасягнулі: кальвіністы па-ранейшаму заставаліся ў Жодзішках і валодалі зборам.

Пад ціскам кальвіністы пакінулі Жодзішкі. Са скасаваннем ордэна будынак калегіума перайшоў у 1774 годзе да новых уладальнікаў Жодзішак, Ласкарысаў (паводле іншых звестак — Патоцкіх, Мілашэўскіх, у 1830-я гады – Бакшанскіх) і быў прыстасаваны пад сядзібу. У 1820-я гады збор быў пераўтвораны ў парафіяльны Траецкі касьцёл.

Па задушюньнi нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў сьвятар касьцёла Вішнеўскі быў сасланы ў Кастраму, касьцёл застаўся парафіяльным, але былі канфіскаваны 3 абразы: «Сэрца Езуса», «Сьвяты Ёзафат» і «Благаверны Андрэй Баболя».

У 1886 годзе касьцёл быў абкружаны высокай мураванай агароджай. У 1902 годзе да яго прыбудаваны бакавыя капліцы. У гады Першай сусветнай вайны германскія войскі разбурылі вежы і арганізавалі ў будынку шпіталь, а потым шавецкую фабрыку.

У Першую сусьветную вайну храм пацярпеў, у прыватнасьці, была разбураная званіца. У 20-я гады ХХ стагодьдзя касьцёл быў рэстаўраваны, але званіца адноўленая не была.

У савецкі час касцёл працягваў дзейнічаць.

Каардынаты: 54.623418, 26.442757.