Vaŭkavysk district

Repla

Рэпля – невялікая вёсачка ў 14 кiлямэтрах на паўночны захад ад пасёлка Рось, у 25 кiлямэтрах на паўднёвы-захад ад горада Масты і ў 25 кiлямэтрах на паўночны захад ад Ваўкавыска.

Упершыню Рэпля згадваецца ў XVI стагодьдзі. З сярэдзіны XVI стагодьдзя маёнтак шматкроць пераходзіў ад аднаго роду да іншага, iм валодалі Станіслаў Одахоўскi, Мікалай Ясенскi, Іван Карп, Масальскія, у 1620-х сядзіба перайшла да Сцыпіёнаў, пазьней – да Юрыя Валовіча.

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Галоўная славутасьць Рэплi – касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1632 годзе тут была заснаваная каталіцкая парафія і пабудаваны першы драўляны касьцёл. У 1732 годзе гетман Міхал Масальскі, тагачасны ўладальнік маёнтка, пабудаваў новы драўляны касьцёл, які прастаяў 170 гадоў. Сучасны цагляны касьцёл быў узьведзены ў 1902–1909 годзе ў стылі нэаготыкі.

Каардынаты: 53.310624, 24.202539.

Гаспадарчая прыбудова паміж апсыдай і правай часткай агароджы ля сьцяны.