Vaŭkavysk district

Šyłavičy

Упершыню Шылавічы згадваюцца ў XVI стагодьдзі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Крупскiх, Вольскіх, Весялоўскіх.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Парафія ў Шылавiчах створаная ў 1511 годзе, калi першую фундацыю на заснаваньне тут каталіцкай сьвятыні зрабілі Ганна, Зоф’я і Каміла Крупскія. Новазбудаваны драўляны касьцёл быў асьвечаны пад тытулам Найсьвяцейшае Тройцы. У 1544 Ганна з Крупскіх Радагоская аднавіла першапачатковы фундуш. Пасьля Крупскіх Шылавічы належалі Вольскім, Весялоўскім, потым кляштару брыгідак з Гораднi.

В 1600 году Христофор Вольский финансировал строительство в Шиловичах нового кирпичного костёла. В 1642 году Христофор и Александра Веселовского передали местечко Гродненскому монастырю бригиток.

Цяперашні касьцёл пабудаваны з цэглы ў 1907–1914 гадах у цэнтры населенага пункта побач са старажытнай сьвятыняй (будынак стаяў да 1925 года, а затым быў разабраны). Будаўніцтва было скончана ў 1914 годзе.

Падчас I Сусьветнае вайны сьвятыня была значна пашкоджаная. У 1927 скончылася яе рэстаўрацыя, у выніку якой вежа была надбудавана на 6 мэтраў. У той жа час была пабудаваная новая плябанія. Старая драўляная званіца згарэла ў 1931 годзе.

У 1958 годзе касьцёл быў зачынены, у сьвятыні размясьцілі зернесховішча, потым – сховішча цэменту і хімікатаў, рамонтныя майстэрні трактароў. Плябанія была знішчаная, не захавалася і капліца на могілках. Знішчылі і касьцёльную агароджу з брамай.

Святыня была вернутая парафіянам у 1989 годзе, адразу ж пачалася рэстаўрацыя. Рэкансэкрацыя касьцёла адбылася 2 ліпеня 1993 года.

У парафіі з 1992 года працуюць сёстры Маці Божай Міласэрнасьці ад сьвятой Фаустыны. Для іх у комплексе касьцёла ў 1995 быў пабудаваны манаскі дом з хатняй капліцай.

Каардынаты: 53.168469, 24.243499.

Памятны камень у гонар 100-годьдзя касьцёла.