Vaŭkavysk district

Vaŭkavysk

Ваўкавыск – старадаўні горад на рацэ Рось, даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі. Таксама існуе меркаваньне, што назва горада мае славянскае паходжаньне і ўтварылася ад дзьвух асноваў. Значэньне першай «воўк» не выклікае сумненьняў, другая з’яўляецца не зусім зразумелай: што гэта, «выя» (старажытнарускае «шыя»), «выць» або «высь» (вышыня). Такім чынам, большасьць гісторыкаў сыходзіцца на тым, што сваю назва горад атрымаў па найменьні служылага люду вялікага князя, якія падчас паляваньня павінны былі выць па-воўчы і такім чынам прыцягваць ваўкоў.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1252 год. Ваўкавыск згадваецца ў Іпацьеўскім летапісы як памежная крэпасьць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату лічаць першым пісьмовым згадваньнем места.
• 1258 год. Паселішча захапіў князь галіцкі Даніiл Раманавіч.
• 2-ая палова XIII стагодьдзя. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага княства Літоўскага і знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Кейстута, пазней – Вітаўта. У XIV–XVIII стагодьдзях тут, верагодна, існаваў замак.
• 16 сакавіка 1410 года. Тэўтонскія рыцары пад камандаваньнем маршала Ульрыха фон Юнгінгена завалодалі местам.
• 15 ліпеня 1410 года. Ваўкавыская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.
• 1430 год. Вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касьцёл Сьвятога Мікалая.
• 1503 год. Вялікі князь Аляксандр Ягелончык надзяліў Ваўкавыск Магдэбургскім правам.
• 1655 і 1662 гады. У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі двойчы разбуралі Ваўкавыск.
• 1736 год. На сродкі Е. Ліноўскага тут з’явілася місія езуітаў, у 1747 годзе пры ёй адкрылася школа. У 2-й палове XVIII стагодьдзя ў Ваўкавыску дзейнічалі кляшары езуітаў і марыявітак.
• 1794 год. Паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі на некаторы час вызвалілі горад з-пад расейскай акупацыі.

Касьцёл сьвятога Вацлава

Першы драўляны касьцёл у Ваўкавыску збудавалі ў 1430 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта. У XVII стагодьдзi на гэтым жа месцы збудавалі новы драўляны касьцёл.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1827 годзе сьвятыню зьнішчыў пажар, па чым набажэнствы праводзіліся ў драўлянай гаспадарчай пабудове.

У 1846–1848 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла ў стылi клясыцызму. 13 жніўня 1850 году сьвятыню кансэкраваў біскуп віленскі Вацлаў Жылінскі. У канцы XIX стагодьдзя за касьцёлам, у ягонай агароджы збудавалі капліцу ў гонар манашкі ордэна фэліцыянак Цаліны Сэхэн.

У 1929–1930 гадох па пажары касьцёл адбудавалі і пашырылі.

Каардынаты: 53.159120, 24.471772.

Iнтэр’еры касьцёла

Арган

Касьцёл Сьвятога Вацлава. Каплiца-пахавальня Сэхэняў

У канцы XIX стагодьдзя за касьцёлам, у ягонай агароджы збудавалі капліцу ў гонар манашкі ордэна фэліцыянак Цаліны Сэхэн. Пазьней яна стала радавой капліцай-пахавальняй Сэхэняў.

Службовая гаспадарчая пабудова побач з капліцай

Касьцёл сьвятога Станiслава Косткi

Пасьля заканчэньня Першае сусветнае вайны пачаўся актыўны рост Ваўкавыска, павялічваляся і каталіцкая парафія. З гэтае нагоды па ініцыятыве ксяндза Баляслава Сперскага ў 1925 годзе пачалося будаўніцтва новага касьцёла каля чыгуначнай станцыі Ваўкавыск-Цэнтральны. Грошы збіралі сярод чыгуначнікаў і жыхароў бліжэйшых вёсак. Першапачаткова па прычыне недастатковасьці сабраных сродкаў было прынятае рашэньне пабудаваць часовы драўляны касьцёл, узвядзеньне якога пачалося ў 1926 годзе. Менш чым за паўгода касьцёл быў узведзены і асьвечаны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскiм ў гонар сьвятога Станіслава Косткі, які жыў у XVI стагодьдзі.

Гэты першы драўляны касьцёл згарэў падчас Другое сусьветнай вайны. У 1999 годзе ў мікрараёне Цэнтральны была iзноў зарэгістраваная каталіцкая парафія, і прыхаджане адразу ж вырашылі не рэстаўраваць былы касьцельныя будынак, а пабудаваць новы, каменны па праекце архiтэктара Натальлі Загорскай з Баранавічаў. Будаўніцтва было завершанае ў 2015 годзе, тады ж адбылося яго асьвячэньне ў гонар сьвятога Станіслава Косткі.

Каардынаты: 53.143359, 24.426628.

Катэдральны Сабор Апосталаў Сьвятых Пятра й Паўла

Для патрэб праваслаўнай абшчыны горада ў 2004 годзе пабудавалі Пэтрапаўлаўскую царкву, якая ў хуткім часе атрымала статус катэдральнага сабора.

Асабліва прыгожа сабор выглядае зь берага возера.

Каардынаты: 53.161016, 24.459262.

Некалькі відаў «з сушы».

Каля возера ўстаноўлены некалькі драўляных скульптураў, папулярных ў мясцовых дзяцей і іх бацькоў.

Маша й мядзьведь з «гранатай»

У «Чужых» папаўненьне ў сямействе

Царква Сьвятога Мiкалая

Царква Святога Мікалая ў цэнтры Ваўкавыска была пабудаваная ў 1874 годзе з цэглы ў стылі расейскай эклектыкі.

У 1919 годзе царква была зьвернутая ў гарнізонны касьцёл. У гады Другое сусьветнае вайны храм спачатку выкарыстоўваўся ў якасьці казармы, абсталяванай ўнутры шмат’яруснымi драўлянымі нарамі, а затым у якасьці ваеннага склада. Толькі ў 1941 годзе царква была вернутая праваслаўным вернікам і паўторна асьвечаная 12 ліпеня 1942 году. У гады царкоўных ганеньняў ў пасляваенны час храм не закрываўся.

Каардынаты: 53.161016, 24.459262.

Гiстарычная забудова

Цікавая i гістарычная жытролая забудова Ваўкавыска. Яна засталася на некалькіх вуліцах ва ўсходняй частцы горада, а таксама ў раёне чыгуначнай станцыі.

Вулiца Жолудзева

Цяперашняя вуліца Жолудзева, што вядзе ад усходніх прыгарадаў места да касьцёла сьвятога Вацлава, вельмі добрая. Калі б яшчэ паменьшыць непрыстойна вялікую колькасць рэкламы на фасадах яе дамоў…

Вулiца Жолудзева, 41

Вулiца Жолудзева, 43

Вулiца Жолудзева, 46

Вулiца Жолудзева, 49

Вулiца Жолудзева, 60…50

Вулiца Жолудзева, 62…50

Вулiца Жолудзева, 72-70

Сядзібны дом («Дом Багратыёна»)

Паводле легенды, распаўсюджанай у савецкі час, у час вайны 1812 года ў Ваўкавыску разьмяшчалася штаб-кватэра камандуючага Другі Заходняй расійскай арміяй генэрала Багратыёна. Аднак саму сядзібу ўзьвялі пазней, у сярэдзіне XIX стагодьдзя. У другой палове XIX стагодьдзя ў будынку знаходзіўся Гарадскі шпіталь, потым прытулак для састарэлых. Сядзіба моцна пацярпела падчас Другое сусветнае вайны. З 1949 года ў будынку размяшчаецца Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музэй імя Пятра Багратыёна, заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы.

Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік Багратыёну работы Заіра Азгура, усталяваны ў 1950 годзе.

Каардынаты: 53.161605, 24.472836.

Чыгуначны вакзал Ваўкавыск-Горад 

Да 1885 годзе скончылася пракладка чыгуначнай галінкі Баранавічы – Беласток. А ў наступным, 1886 годзе быў пабудаваны вакзал Ваўкавыск-Горад.

Каардынаты: 53.154473, 24.448964.