Воўпа – даўні гарадок гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак ВКЛ. Упершыню Воўпа згадваецца ў XV стагодьдзі як дзяржаўны двор і вёска ва ўладаньнях вялікага князя Казіміра, які ў 1449 перадаў яе канцлеру Аляхно Судзiмонтавiчу. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх, і Павел Гальшанскі ператварыў яе ў цэнтар сваіх валоданьняў.
21 студзеня 1792 года Воўпа атрымала Магдэбурскае права.
Колiшняя сынагога
Сярод мясцовых славутасьцяў раней вылучалася драўляная сынагога, адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай і Усходняй Эўропе. Сынагога была пабудаваная ў першай палове XVIII стагодьдзя, пасля некалькі разоў дабудоўвалася. Падчас Другое сусветнае вайны сынагога была спаленая нацыстамі. У цяперашні час захаваліся толькі старыя фатаграфіі і малюнкі сынагогі.
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля
Сёньня галоўнай славутасьцю Волпы з’яўляецца касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, пабудаваны а 1773 годзе ў стылі драўлянага барока, якi сёньня знаходзiцца ў выдаnным стане.
Каардынаты: 53.370057, 24.35669.
Галоўнай славутасьцю касmцёла з’яўляецца драўляны разны алтар першай паловы паловы XVII стагодьдзя, які спалучае рысы маньерызму і ранняга барока.
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла
Да Другой сусьветнай вайны ў цэнтры Воўпы знаходзілася прыгожая драўляная пяцікупальная Праабражэнская царква. Падчас баявых дзеяньняў яна была спаленая. Пасьля вайны сіламі праваслаўнай абшчыны пачалася перабудова могілкавай капліцы ў царкву. Па завяршэньні рэканструкцыі царква была асвечаная ў гонар сьвятых апосталаў Пятра й Паўла.
Каардынаты: 53.372746, 24.354771.
Храм у гонар Перамяненьня Гасподняга (новая царква)
19 жніўня 1994 года побач са старой царквой быў закладзены краевугольны камень пад узьвядзенне новага храма, у наступным годзе пачалося будаўніцтва. У 2003 годзе новы храм быў асьвячоны ў гонар Праабражэння Гасподняга.
Каардынаты: 53.372234, 24.352760.