Viarenava (Voranava) disrtict

Viarenaŭ

Упершыню Вярэнаў упамінаецца ў XVI стагодзьдзі пад назвай Балотна (Блотна). Паміж 1501–1539 гадамі канцлер Альбрэхт Гаштольд фундаваў тут касьцёл. У 1536 годзе маёнтак Балотна быў у валоданьні намесьніка драгіцкага Я. Давойны, потым ваяводы полацкага С. Давойны.

У 1591 годзе Балотна ўпамінаецца як мястэчка, уладаньне Гаштольдаў.

У пачатку XVIІІ стагодзьдзя Балотна перайшло ў валоданьне ваяводы амсьціслаўскага А. Я. Масевіча, які ў 1705 годзе збудаваў тут касьцёл Сьвятога Тадэвуша. У 1720-я гады Балотна зноў зьмяніла ўладальнікаў: імі сталі прадстаўнікі італьянскага роду Сцыпіёнаў. У гэты час Юзэф Сцыпіён заснаваў маёнтак Вярэнаў, які назваў у гонар сваёй жонкі Вэранікі зь Фірлеяў. Ад гэтага маёнтку вядзе сваю гісторыю сучаснае мястэчка.

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня тапоніму Вярэнаў. Паводле першай вэрсіі, ён утварыўся ад імя Вэранікі (Вярэны) Фірлей, жонкі Юзэфа Сцыпіёна, які заснаваў каля мястэчка Балотна маёнтак і назваў яго ў гонар жонкі – Вярэнавам. Менавіта на аснове гэтага маёнтку ўтварылася сучаснае мястэчка. Аднак мовазнаўца Вінцук Вячорка называе гэтую вэрсію фанэтычна сумнеўнай і мяркуе, назва мястэчка паходзіць ад назвы ракі Вярэнкі. Тым часам тапонім Балотна ўтварыўся ад ракі Балатнянкі, якая ў наш час ператварылася ў невялікі ручай.

Традыцыйная гістарычная назва мястэчка – Вярэнаў. Цяперашняя афіцыйная назва Воранава зьявілася за часамі расейскага панаваньня, калі Вярэнаў з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў расейскi «Вороново». У 1929 годзе на зварот тутэйшага старасты мястэчку вярнулі гістарычную назву Вярэнаў, якую аднак за савецкім часам зноў зьмянілі на расейскую. У 1974 годзе географ В. Жучкевіч тлумачыў афіцыйную назву Воранава празь мянушку або прозьвішча кшталту Варонка, Вароніч, Варановіч і г.д.

* * *

Заязджаючы ў Воранава з поўдня, можна звярнуць увагу на ці то стэлу, ці то помнік з назвай горада.

Каардынаты: 54.139194, 25.308936.

Гістарычная забудова места

Гістарычная забудова Вярэнава, якая ўсталявалася у канцы XIX – пачатку XX стагодьдзяў, захавалася фрагмэнтарна. У асноўным гэта асобныя будынкi сучасных вулiц Савецкай, Лiдзкай, Юбiлейнай.

Вулiца Савецкая (колiшняя Вiленская, Лiдзкая)

Дом аптэкара (Савецкая, 47)

Гiстарычная брама на могiлках

Каардынаты: 54.150798, 25.312747.

Касьцёл Божай Міласэрнасьці

Калісьці ў Вярэнаве знаходзіўся касьцёл i кляштар піяраў, пабудаваны ў XVIІІ стагодьдзі. Да нашых дзён ён не дайшоў, але пасля аднаўленьня незалежнасьці ў горадзе пабудавалі новы касьцёл, якi асьвяiлi ў гонар Міласэрнасьці Божай. Тэрмiны будоўлi новая сьвятынi перэяд з 1990 па 2002 годы.

Каардынаты: 54.150887, 25.310807.

Дэталi фасада касьцёла

Вулiца Лiтоўчыка

Вулiца Юбiлейная (колiшняя Германiнская, Вакзальная)

Колiшняя сынагога

Каардынаты: 54.150642, 25.314647.

Аўтастанцыя Вярэнава

Храм у імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

Недалеч ад касьцёла i аўтастанцыi знаходзiцца Аляксандра-Неўская царква, якую пабудавалi ў 1990–1993 гадох.

Каардынаты: 54.149037, 25.307345.