Ździeciel (Dziatłava) district

Nianadavičy (Randziłaŭščyna)

Вёскi Нянадавічы й Рандзiлаўшчына знаходзяцца ў чатырох кіламетрах на ўсход ад дарогі Слонім – Дзятлава ў раёне вёскі Дзянісава.

Касьцёл Сьвятога Сэрца Пана Езуса

Касьцёл Прасьвятога Сэрца Пана Езуса знаходзіцца паміж вёскамі Нянадавiчы і Рандзiлаўшчына, да якой ён на самай справе бліжэй. Парафія ў Рандзілаўшчыне была створаная ў XVII стагодьдзi, сёньняшні касьцёл пабудаваны і кансэкраваны ў 1822 годзе.

Пасля Другое сусветнае вайны касьцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. Будынак быў перароблены ў магазін, пазней ён выкарыстоўваўся як гуртоўня, а пасьля – i ўвогуле пуставаў.

У 1989 годзе мясцовым вернікам удалося вярнуць касьцёл, які быў адбудаваны ў 1992 годзе.

Каардынаты: 53.302571, 25.331943.