Zelva district

Alaksandraŭščyna

Вёска Аляксандраўшчына знаходзіцца за сем кілямэтраў на поўдзень ад Зэльвы за паўтара кілямэтра на захад ад Зэльвенскага вадасховішча.

Сядзіба Мураўскіх «Жарно». Сядзібны дом

У вёсцы знаходзіцца вядомы фальварак Мураўскіх «Жарно», пабудаваны ў 1859 годзе.

У 1920-ых гадах, калі Аляксандраўшчына ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, тагачасныя ўладальнікі сядзібы перадалі яе ў распараджэньне земляробчага вучылішча, якое і размясцілася тут. Падчас Другое сусьветнай вайны ў сядзібе месьцiўся нямецкі гарнізон. Пасьля вайны тут была арганізаваная школа, якая функцыянавала аж да 2004 года. Потым прадпрымаліся беспаспяховыя спробы арганізаваць у сядзібе турыстычную базу для дзяцей. На дадзены момант вядуцца спробы ператварыць сядзібу ў турыстычны комплекс з музеем этнаграфіі.

Сядзібны дом у стылі нэаклясыцызму – адзінае, што засталося на сёньняшнi дзень. Бровар і гаспадарчыя пабудовы, нажаль, страчаныя.

Каардынаты: 53.089947, 24.850593.