Zelva district

Dziarečyn

Дзярэчын – старадаўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградшчны), адна з галоўных рэзідэнцый Сапегаў. Калісьці Дзярэчын славіўся шматлікімі гістарычнымі славутасьцямі, гэта былі палац Сапегаў, дамініканскi кляштар i касьцёл, мемарыяльная калёна, сынагога й іншыя архітэктурныя помнікі XVII–XVIII стагодьдзяў. Амаль уся гэтая спадчына была разбураная і разрабаваная спачатку расейскімі імперскімі, а потым і савецкімі ўладамі.

Упершыню Дзярэчын згадваецца ў XV стагодьдзі як сяло, валоданьне баярына Дрэмута. У 1416 годзе вялікі князь Вітаўт «за верную службу» перадаў мястэчка роду Копачаў. У 1501 годзе, пасьля сьмерці Яцэка Копача, маёнтак Дзярэчын перайшоў да ягонай сястры Ганны Сангушке. У той час тут дзейнічала царква Святога Спаса. У 1505–1510 гадох часткай маёнтка валодалі царскія пісарчукі Аляксандар Мікольскі і Сямён Палазовiч, з 1510 года гэты агульная ўласнасьць князёў Сангушак, Адзiнцовiчаў і Палубінскіх.

У 1537 годзе Дзярэчын атрымаў статус места. У 1540 годзе частка маёнтка Сангушкаў выменялi Вішнявецкія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў пасёлак увайшоў у склад Слонімскага раёна Навагрдзкага ваяводзтва.

У 1603 годзе Гальшка Нарбут адпісала сваю долю Дзярэчына свайму сыну Самуілу Валовічу. У 1609 годзе адзінымі ўладальнікамі Дзярэчына сталі Палубінскія. У 1618 годзе пісар Слонімскага земства Канстанцін Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне касьцёл і дамініканскі кляштар, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка й лякарня. У 1685 годзе паселішча перайшло да сям’і Сапегаў і стала адной з іх асноўных рэзідэнцыяў.

Падчас Паўночнае вайны 1700–1721 гадоў Дзярэчын зведаў значныя разбурэньні, але неўзабаве места адбудавалі нанова. Да 1750 году тут налічвалася 85 двароў, рынак, 2 вуліцы (Слонімская і Зэльвенская). У 1786 годзе ў Дзярэчыне быў пабудаваны палац, у якім захоўвалася калекцыя жывапісу, захоўваліся старадаўнія дакумэнты, зброя літоўскіх гетманаў, ваенныя трафеі, каштоўная начыньне. Да 1790 году ў месьце было ўжо 160 двароў.

Вiдарыс Дамiнiканскага кiрмаша ў Дзярэчыне. Малюнак Напалеона Орды. 21.05.1877

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дзярэчын увайшоў у склад Слонімскага павету Расейскай імперыі. Па залушэньнi вызваленчага паўстаньня 1830 года расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Яўстахія Сапегі, ліквідавалі клаштар дамініканаў і пачалі яго разбурэньне. У Пецярбург былі вывезеныя сямейныя і манастырскія скарбы, у тым ліку карціны і ўпрыгажэньні агульнай вагой 303 пуды 25 фунтаў. Пасьля таго, як нарабаваныя каштоўнасьці былі дастаўлены ў Пецярбург, імпэратар агледзеў карціны, партрэты, мэдалі і іншыя рэчы (усяго 37 каробак), выкладзеныя ў Гiшпанскай залi Эрмітажа. У выніку ён найвысока загадаў даць асабліва каштоўным рэчам асобнае прызначэньне, а астатняе загадаў спаліць. У першую чаргу спальваліся карціны, якія, на думку расейскага манарха, маглі выклікаць у гледачоў непажаданыя думкі аб былой славе Рэчы Паспалітай.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыi Панны

Першую каталiцкую сьвятыню ў Дзярэчыне зафундавалі ў 1618 годзе князі Канстанцін і Зоф’я з роду Сапегаў Палубінскія і перадалі дамініканцам. У 1690 годзе манахі правялі рэканструкцыю першапачатковага касьцёла. У 1741 г. біскуп Міхал Зянковіч кансэкраваў сьвятыню, надаўшы ёй тытул Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Пры парафіі манахі ўтрымлівалі шпіталь, школу і філязофскія курсы. Касьцёл і кляштар у Дзярэчыне сталі цэнтрам рэлігійна-культурнага жыцця.

 У 1832 годзе ў выніку рэпрэсіяў, якія праводзілі царскія ўлады ў адказ на лістападаўскае паўстаньне, кляштар дамініканцаў быў ліквідаваны, а манахі вымушаны былі выехаць з Дзярэчына. Парафію прыняў дыяцэзіяльны сьвятар.

18 жніўня 1866 года касьцёл быў зьнішчаны пажарам. Рэканструкцыя ці ўзьвядзеньне новага касьцёла былі немагчымыя, бо расейскiя ўлады эфектыўна прадухілялі ініцыятывы такога тыпу.

З 1867 до 1905 года каталiкi былш без парафіі. Паводле рашэньня цара Указ «Аб замацаваньні пачаткаў верацярпімасьці” з 22 чэрвеня 1867 года касцёл у Дзярэчыне павінен быў быць зачынены, а вернікі – аднесеныя да парафіі ў Слоніме і іншых «суседніх» касьцёлаў. У хуткім часе цэгла, якая засталася ад згарэлага касцёла, была прададзена на аўкцыёне як будаўнічы матэрыял. Вернікам давялося чакаць новага касцёла амаль 40 доўгіх гадоў.

а працягу дзесяцігоддзяў прыхаджане дамагаліся дазволу на будаўніцтва новага касьцёла. Нарэшце ў 1904 годзе справаю заняўся афіцэр царскіх войскаў, якія размяшчаліся ў той час у Дзярэчыне, Дамінік Тарасевіч. Палкоўнік шмат месяцаў цярпліва складаў прашэньні ўсюды: пачынаючы ад начальніка паліцыі, аж да цара Мікалая ІІ. У гэты час яго «кампаньён» гвардыян францішканаў айцец Мельхіёр Фардон узносіў у гэтай справе малітвы да Бога і не спыняўся, пакуль цар ня даў згоды на будаўніцтва сьвятыні. Здарылася гэта ў 1905 годзе, калі быў выдадзены царскі Указ «Аб умацаванні пачаў верацярпімасці”. Адразу пасля гэтага ў парафіі пачалося рэлігійнае адраджэнне. У 1906 годзе, пасля атрымання дазволу на будаўніцтва работы па ўзвядзенню храма неадкладна пачаліся.

Працы  распачiлiся ў 1906 годзе. Да 20 кастрычніка 1913 года на месцы старога згарэлага касьцёла быў пабудаваны новы, які асьвяціў сьвятар-легат віленскага біскупа Браніслаў Сароск. У жніўнi 1931 гада была асьвечаная мемарыяльная дошка ў гонар будаўніка сьвятыні ксяндза Адама Абрамовіча. З 1928 года ў парафіі працавалі сёстры Святой Сям’і Марыі, а ў 1934 годзе быў арганізаваны III Францiшканскі ордэн.

У 1951 году камуністычныя ўлады зачынілі сьвятыню. Касьцёл ператварылi ў краму, а пасьля яе выкарыстаньня ў 1960 годзе калгасам ён быў разбураны.

14 жніўня 1993 года ардынарый Гарадзенскага Патрыярхата Аляксандар Кашкевіч урачыста асьвяціў у чарговы раз адноўлены храм. У 2009 годзе быў заменены дах касьцёла і ўзмоцненая касьцёльная вежа. Летам 2012 года дзякуючы добрай волі вернікаў і мясцовых жыхароў інтэр’ер касьцёла быў адрамантаваны.

Каардынаты: 53.248947, 24.923191.

Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Праабражэнская царква была пабудаваная ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагодьдзя.

Каардынаты: 53.244909, 24.921333.