Zelva district

Słavacičy

Слава́цічы – вёска у Зэльвенскім раёне, на аўтадарозе Зэльва – Ружаны. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на поўдзень ад Зэльвы, 153 кіламетры ад Гораднi.

Царква сьвятога Георгiя

Галоўнай славутасьцю вёскі з’яўляецца царква сьвятога Георгія Перамажцы, пабудаваная тут у перыяд з 1788 па 1798 гады з цэглы ў стылі барока. Царква не зачынялася з моманту пабудовы да 1961 года, калі савецкія ўлады сталі выкарыстоўваць яе як збожжасховішча. Толькі ў 1993 годзе паўразбураны будынак царквы вярнулі праваслаўнай суполцы, якая да 2005 года не магла пачаць рэстаўрацыю па прычыне адсутнасьці сродкаў. У цяперашні час царква знаходзіцца ў добрым стане.

Каардынаты: 52.987400, 24.858364.

Жытловая забудова