Zelva district

Synkovičy

Сынко́вічы – вёска на рацэ Бярозе, яна знаходзiцца за 15 кiлямэтраў ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99. Сынковічы – старажытная вёска гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Упершыню Сынкóвiчы згадваюцца ў гістарычных крыніцах ў канцы XV – пачатку XVI стагодьдзяў, калі тут пабудавалі абарончую царкву па фундацыі вялікага князя Вітаўта.

У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў вёсцы прывілей на гандаль па нядзелях і пабудову карчмы. У канцы XVIII стагодьдзя Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.

Традыцыйная гістарычная назва вёскі – Сынкóвичи, з ударнай галоснай «о». Але ў 1960-я гады рэдактар ​​газеты Зэльвенскага раёна, які быў родам з Краснадарскага края Расeі, па прычыне няведанmня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы, з ударнай «ы», але правільна казаць з націскам на галосны «о» у другім складзе.

Царква сьвятога Міхала Арханёла

Царква сьвятога Міхала Арханёла – адзін з самых раньніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі. На думку беларускіх мастацтвазнаўцаў, найбольш адпаведная назва – «беларуская царкоўная готыка». Розныя даследнікі ўгледжваюць у сынковіцкім храме элемэнты і іншых стыляў: старажытнарускага дойлідзтва, раманскай архітэктуры, рэнэсансу.

Найбольш верагодным часам будаўніцтва храма можна лічыць канец XV – пачатак XVI стагодьдзя. Масіўныя сьцены, вежы і памяшканьні над скляпеньнямі з байніцамі робяць царкву падобнай на невялікі замак.

Праваслаўная царква ў гатычным стылі – ужо само па сабе выбух мозгу. А калі яна яшчэ і ўражваюча прыгожая ды да таго ж вельмi старая… Гэта ўсё пра тое, што Сынковічы да наведваньня проста абавязковыя.

Гэтая жамчужына беларускага дойлідзтва проста абавязковая да наведваньня. Царква належыць да першых пабудоў абарончага тыпу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, выглядае яна вельмі брутальна і наскрозь прасякнутая энэргіяй стагодьдзяў. Знаходзячыся побач, узьнікае непераадольнае жаданьне дакрануцца да сьценаў, адчуць, што яны могуць распаведаць…

Сынковіцкая царква ўтварае адзіны ансамбаль са званіцай, мастацкае аблічча якой сур’ёзна пацярпела ад надбудовы купалы-цыбуліны, якая з’явілася на званіцы літаральна ў апошнія гады. Спонсарам узьвіжання «цыбуліны» выступіла «РуссНефть» на чале з Гуцэрыявым. У цяперашні час вядуцца размовы пра яе дэмантаж і вяртаньне званіцы аўтэнтычнага выгляду.

Вiдарысы апсыды царквы

Вітражы апсыднай часткi царквы