Комплекс Крыжаўзьвiжанскай i Барысаглебскай цэркваў
Царква сьвятых Барыса i Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба – помнік гісторыі другой паловы XIX стагодьдзя (мураўёўка). Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы. Дзейнічае. Помнiк эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаюцца рысы клясыцызму (руставаныя пілястры з вуглоў, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVII стагодьдзя.
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.
У 1986 годзе царкву пераасьвяцілі як сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Каардынаты: 53.896136, 30.325241. Адрас: Завулак Брусава, 4а.
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа – помнік архітэктуры XVII – XIX стагодзьдзяў. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока і клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Утварае адзіны комплекс з царквой-мураўёўкай Сьвятых Барыса і Глеба.
Мураваны будынак царквы збудавалі ў XVII стагодьдзi як жылы дом.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у пачатку XIX стагодьдзя жылы дом перабудавалі пад царкву.
У другой палове XIX стагодьдзя расейскія ўлады перабудавалі царкву ў маскоўскім стылі.
Да Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час зачынялі царкву.
Каардынаты: 53.896327, 30.324877.
Рамеснае вучылішча
Недалёка ад скрыжаваньня вуліцаў Пляханава і Вароўскага размяшчаецца былое рамеснае вучылішча, пабудаванае ў 1903 годзе.
Цяпер тут знаходзіцца Магілёўскі дзяржаўны машынабудаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж.
Каардынаты: 53.898375, 30.323063. Адрас: вулiца Пляханава, 23.
Колiшняя царква святой Алены і сьвятога Канстанціна
Крыху убаку ад турыстычных сьцежак у Магілёве знаходзіцца цікавы аб’ект, да якога можна дабрацца за 10 хвілін пешшу ад Дома Саветаў. Гэта колiшняя праваслаўная царква Алены і Канстанціна. Яна была пабудаваная ў канцы XIX – пачатку ХХ стагодьдзяў, да 1917 года гэта была царква ваенных сьвятароў (капланаў), вядомая як «Канстанцінаўская»).
Сёньня ў будынку царквы размяшчаецца цэнтар тэхнічнай творчасьці моладзі. Адзін час ішлі размовы аб вяртаньні будынка царкве з наступнай рэстаўрацыяй, але мяркуючы па ўсім, перамовы ні да чаго не прывялі.
Каардынаты: 53.905112, 30.349271. Адрас: вулiца Дарвiна, 1.