Barysaŭ district

Smorki (Zoryčy)

Смо́ркі (сучасная афіцыйная назва – Зо́рычы) – вёска ў Барысаўскім раёне за 5 кiлямэтраў на поўнач ад Вяляцічаў.

На ўсходзе вёскі цячэ рака Нача, цераз вёску цячэ ручай (прыток Начы). Вакол вёскі знаходзіцца мясцовасьць, пакрытая курганамі, якіх налічваецца больш за 200, па паданьнях – гэта швэдскія магілы ад 1707 года, і, сапраўды, паблізу гэтых курганаў часта трапляюцца чалавечыя косьці і кавалкі медзі.

Сморкі вядомыя з 1800 года. У вайну 1812 году вёска была разбураная французамі, а існавалая Успенская царква была спаленая. У 1816 сяло падараванае на 12 гадоў стацкаму саветніку Ярцаву.

Падчас савецка-польскай вайны са студзеня па травень1920 года па лініі Барысаў – Вялікія Нягневічы – Сморкі праходзіла лінія фронту.

У 1978 годзе вёску перайменавалі ў Зорычы.

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Мацi Божай

Царква ў Сморках, паводле даследаваньня дыякана Міхаіла Сідарава, узьведзеная на казённыя грошы ў 1842 годзе. Яна пабудаваная на месцы Усьпенскага храма, спаленага французамі падчас вайны 1812 года. Цікава адзначыць, што ў Сморках падчас Вялікай Айчыннай вайны 1812 года некалькі месяцаў размяшчаўся штаб французскага легіёна, які змагаўся на баку вермахта, але гэтыя французы царкву не кранулі.

Усьпенская царква ў Сморках – адна з нямногіх цэркваў Барысаўскага раёна, якая захавалася і вытрымала націск магутных антырэлігійных сіл. Менавіта ў гэтую царкву доўгі час вернікі хадзілі на службы, тым больш сюды была перавезеная і мясцовая рэліквія – цудатворны абраз Вяляціцкай Божай Маці.

Па стане на 2020 год царква знаходзіцца ў аварыйным стане. У храме з-за яго старосьці ўжо некалькі гадоў не здзяйсьняюцца набажэнствы. Патрабуецца вялікі капітальны рамонт з укладаньнем значных сродкаў.

Каардынаты: 54.206967, 28.888553.