Kapyl district

Kapyl

Капы́ль – места на рацэ Мажы, адміністрацыйны цэнтар Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 9489 чалавек. Знаходзіцца за 120 кiлямэтраў ад Менску, за 9 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы (лінія Баранавічы – Асіпавічы).

Капыль – магдэбурскае места гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XIX стагодьдзя, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, аснова тапоніму Капыль ужывалася для пазначэньня адной з прыладаў апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для пазначэньня верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балтыйскае kople). Захавалася і мянушка Капыл – «упарты, незгаворлівы чалавек».

Тым часам, паводле папулярнага меркаваньня, назва Капыль утварылася ад слова «капы́льле» – «поле, апрацаванае матыкай». Аднак некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» – часткі паганскай бажніцы.

Першы пісьмовы ўпамін пра Капыль зьмяшчаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе з нагоды вайны галіцкага і холмскага князя Льва зь літоўскім князем Трайдзенам і датуецца 1274 годам.

Непадалёк ад сучаснага месца ёсьць гарадзішча, якое ў VIII–XI стагодзьдзях належала дрыгавічам. У XI–XIII стагодзьдзях тут разьмяшчаўся дзядзінец, дзе жыў князь з сваёй дружынай.

Замчышча. Капыльскi замак

У 1320-я гады Капыль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIV–XVIII стагодзьдзях на тэрыторыі гарадзішча (у цэнтры сучаснага места) існаваў драўляны замак.

Драўляны замак у Капылі збудавалі ў XIV стагодьдзя на дзядзінцы старажытнага гораду. У пачатку XVI стагодьдзя Капыль лічыўся адным з «найважнейшых княскіх замкаў зь местам». У замку, відаць, знаходзілася рэзыдэнцыя валадароў Капылю – княскіх родаў Алелькавічаў і Радзівілаў, якія пражывалі ў ім эпізадычна. Бесьперапынна ў замку жыў толькі іх намесьнік.

У 1996–1999 гадох на тэрыторыі замка праводзіліся археалягічныя раскопкі, у час якіх вывучылі плошчу каля 500 квадратных мэтраў.

Капыльскi замак. Сучасная фантазiя

У 1395 годзе Капыль стаў цэнтрам княства ў валоданьні Алелькавічаў. У 1439 годзе сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча намесьнік літоўскі Міхал збудаваў тут драўляны касьцёл (у 1859 годзе на ягоным месцы ўзьвялі новы мураваны). У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала князёўна Анастасія, разьбілі тут крымскіх татараў, што адыходзілі па разгроме пад Клецкам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў Капыль увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У 1508 годзе, учыніўшы фэўдальны мяцеж, места захапіў Міхал Глінскі, які аднак ня здолеў узяць замак. За часамі паўстаньня Севярына Налівайкі 25 лістапада 1595 году каля Капылю адбыўся бой паміж казацкім загонам на чале з палкоўнікам Марцінкам і войскай Крыштапа Мікалая Радзівіла, у якім Марцінак загінуў, а казакі адступілі. У канцы XVI стагодьдзя дзейнічалі кальвінскі збор і царква.

У 1612 годзе па сьмерці апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў, князёўны Соф’і, Капыль перайшоў да Радзівілаў. 27 жніўня 1652 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у залатым полі чорны паляўнічы рог». Ад гэтага часу жыхары абіралі магістрат з 2 бурмістраў, 4 радцаў, мескага пісара, войта і 4 лаўнікаў. Апроч таго, яны атрымалі дазвол на кірмашы і штотыднёвыя таргі ў пятніцы.

У 1695 годзе паміж аддзеламі Сапегаў і Радзівілаў адбыліся баі за валоданьне Капылем. У Вялікую Паўночную вайну (1700–1721) пажар зьнішчыў у месьце больш за 60 дымоў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. У 1800 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1832 годзе перадалі ў валоданьне Вітгенштэйнам. У 1833 годзе па судовым працэсе, распачатым жыхарамі Капылю, іх вызналі асабіста вольнымі, але зямлю пакінулі ў валоданьні зямяніна.

Улетку 1911 году ў мястэчку з спэктаклем выступіла трупа Ігната Буйніцкага.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Капыль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капыль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Капыль увайшоў у склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 – ліпені 1920 году мястэчка займала польскае войска. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёну БССР.

У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году Капыль знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

29 красавіка 1984 году Капыль зноў атрымаў статус места. 8 лютага 2000 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны мескі герб.

Царква Ўшэсьця Гасподняга

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Капылі збудавалі ў 1866 годзе ў стылi эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Царква пабудаваная з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тысячаў рублёў).

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўвалі пад музэй. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Каардынаты: 53.153352, 27.090897.

Iнтэр’ер царквы

Забудова пляца Ленiна

На сучасным пляцы Ленiна часткова закавалася гiстарычная забудова колiшняга Рынкавага пляца. Тут магчыма ўбычыць старыя камянiцы.

Колiшнi касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла

Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла – помнік архітэктуры XIX стагодьдзя. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Слуцкай вуліцы. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.

Першы драўляны касьцёл у Капылі збудаваў у 1439 годзе Міхал, сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1856 годзе драўляны касьцёл згарэў.

У 1859–1864 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1908 годзе да касьцёла дабудавалі званіцу. Утвараў адзіны ансамбль з мураванай 3-аркавай брамай.

Фотаздымак касьцёл. 1914 года

Сучасны стан касьцёла

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1950-я гады на фоне другой хвалі барацьбы з рэлігіяй улады часткова зруйнавалі помнік – да непазнавальнасьці перабудавалі яго пад рэстаран «Колас».

Каардынаты: 53.151249, 27.091879.

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла

Замест зруйнаванага касьцёла ў 2002 пачалi будуваць новы касьцёл, якi быў кансэкраваны пад тым самым iмем, што i колiшнi.

Каардынаты: 53.152265, 27.092329.

Райвыканкам

На квартал паўднёвей Узнясенскай царквы знаходзiцца тыповы райвыканкам.

Каардынаты: 53.151726, 27.090966.

Царква хрысьціян веры Эвангельскай

Крыху ў баку ад цэнтра была пабудаваная пратэстанцкая царква.

Каардынаты: 53.157263, 27.092926.