Kapyl district

Lešnia

Ле́шня – вёска за 6 кілямэтраў на поўдзень ад Цімкавічаў і за 17 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Капыля. На захадзе ад вёскі працякае рака Мажа, прыток Морачы. Вёска звязаная мясцовымі дарогамі з Цімкавічамі і навакольнымі вёскамі.

У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Радзівілам.

Па Рыскай мірнай дамове 1921 года Лешня трапіла ў склад БССР.

Падчас Другое сусьветнае вайны з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Царква сьвятога Георгiя

У 1807 годзе князь Міхал Геранім Радзівіл выбудаваў у Лешне драўляную грэка-каталіцкую царкву Сьвятога Георгія. У 30-х гадах XIX стагодзьдзя па задушэньнi вызвольнага паўстаньня царква была перададзена праваслаўным. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёскай валодалі ўжо Вайніловічы, у 1850 годзе Ксавэр Вайніловіч адрамантаваў Георгіеўскую царкву, пад яе быў падведзены каменны падмурак.

У пачатку XX стагодзьдзя струхлелая царква 1807 году была разабраная, а на яе месцы выбудаваны сучасны будынак Сьвята-Георгіеўскай царквы у псэўдарасейскiм стылi з элемэнтамі стылю мадэрн.

У 1937 годзе Савецкiя ўлады царкву зачынiлi.

Напрыканцы 1990-х гадоў Георгіеўская царква была вернутая вернікам і адрэстаўраваная.

Каардынаты: 53.006226, 26.996095.