Kojdanaŭ district

Vialikija Navasiołki

Вялікія Навасёлкі – вёска ў 8 кiлямэтрах ад Койданава, 34 кiлямэтрах ад Менску, 10 кiлямэтрах ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вядомая з XVIII стагодзьдзя як маёнтак Навасёлкі, належала панам Кастравіцкім. У 1793 годзе Навасёлкі – ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1900 годзе належалі памешчыку Зьдзяхоўскаму, 233 жыхары, працаваў сьпіртзавод. У 1921 годзе на землях памешчыка Зьдзяхоўскага быў арганізаваны саўгас «Вялікія Навасёлкі» – адзін зь першых жывёлагадоўчых саўгасаў у Беларусі. З 23 сакавіка 1932 года цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. 16 ліпеня 1954 года сельсавет ліквідаваны, а тэрыторыя ўвайшла ў склад Койданаўскага сельсавету.

Сядзiба Кастравiцкiх. Сядзiбны дом

Вядомы помнік архітэктуры ў Навасёлках – сядзіба Кастравіцкіх. Сядзібны дом з ярка выяўленымі рысамі клясіцызму закладзены на мяжы 1820 года, верагодна на месцы папярэдніка, бо гэтыя землі належалі Кастрыўскім яшчэ з XVIII стагодьдзя. Сёньня на тэрыторыі сядзібнага комплексу знаходзіцца ўчастковая бальніца. Былую сядзібу «ўладкавалі» сайдынгам, каб надаць больш сур’ёзны і афіцыйны выгляд, у выніку чаго ён стаў мала падобны на аб’ект гістарычнай спадчыны..

Побач з сядзiбай ёсьць памятная мясьціна, зьвязаная са знаходжаньнем Міхаіла Іванавіча Пушчына, які зь лістапада 1821 года па студзень 1822 года жыў у маёнтку Кастравіцкага; з 1968 года у будынку Навасёлкаўскай СШ існуе гісторыка-краязнаўчы музэй.

Каардынаты: 53.743575, 27.118059.

Сядзiба Кастравiцкiх. Стайня

Побач з сядзiбый хнаходзiцца стайня (радзей яе ўзгадвалi як сьвіран або хлеў).