Łahojsk district

Akałova

Акалова – вёска на рацэ Каргаўшчыне, знаходзіцца за 35 кiлямэтраў на поўнач ад Лагойску, за 60 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Смалявічы; на шашы Менск – Віцебск.

Акалова – даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII–XIX стагодзьдзяў.

Тапонім Акалова ўтварыўся ад імя Акола або Акула.

Упершыню Акалова ўпамінаецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў валоданьні Сьвірскіх, пазьней Валовічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Акалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1798 годзе Міхаіл Валовіч заснаваў тут драўляны касьцёл. У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. На 1886 год у Акалове было 28 двароў, касьцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 Акалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Акалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Па стане на 2010 год у вёсцы пражывала 109 чалавек.

Касьцёл сьвятога Міхала Арханёла

Першы касьцёл у гонар чьвятога Міхала Арханёла пабудавалi ў Акалове ў 1798–1804 гадох. Той храм да нашых часоў не дайшоў. Пасьля 2008 года на месцы страчанага пабудавалi новы драўляны касьцёл.

Каардынаты: 54.491036, 27.860583.

Iнтэр’ер касьцёла

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай

Праваслаўную царкву ў Акалове пабудавалi пасьля 2001 года.

Каардынаты: 54.492627, 27.859602.